Улады прызналі скарачэнне занятых у эканоміцы


Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч заявіла, што ў Беларусі назіраецца скарачэнне колькасці занятых у эканоміцы. Пры афіцыйнае беспрацоўе застаецца на ўзроўні меней за 4 %.

Ірына Касцевіч. Крыніца: sb.by

Ірына Касцевіч, міністр працы і сацыяльнай абароны, прызнала, што ў нашай краіне назіраецца адмоўная дынаміка адносна занятых у эканоміцы. Колькасць працаўнікоў у Беларусі скарачаецца:

«Ёсць два фактары, якія ўплываюць: фактар дэмаграфічны і эканамічны. З улікам усё ж той негатыўнай санкцыйнай палітыкі, якая назіраецца цяпер у Беларусі, бізнес стаў актыўна аптымізаваць свае працэсы. І гэта нармальна: кожны лічыць сваю заробленую капейчыну. Але нейкіх глабальных, сур’ёзных праблемаў на рынку працы няма. Узровень беспрацоўя – 3,8 %».

Пры гэтым міністарка мяркуе, што сітуацыя на рынку працы здаровая і канкурэнтаздольная. Паводле яе, цяпер у Беларусі – каля 100 тысяч вакансіяў. Найбольшае беспрацоўе назіраецца ў гарадзенскім і магілёўскім рэгіёнах.

Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту, за 2022 год у Беларусі колькасць занятых у эканоміцы зменшылася на 68 тысячаў.

Аналітыка
«Вы не ведаеце, што ўсіх звольнілі?» Як рэпрэсіўная палітыка рэжыму ўплывае на эканоміку
2023.03.01 19:52

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў