Ярослаў Качыньскі: Партыя «Закон і справядлівасць» падтрымала б размяшчэнне ў Польшчы ядравай зброі ЗША


Прэм’ер-міністр Польшчы і кіраўнік «Закону і справядлівасці» Ярослаў Качыньскі заявіў у інтэрв’ю нямецкаму рэсурсу «Welt am Sonntag», што кіроўная партыя падтрымала б размяшчэнне ў Польшчы амерыканскай ядравай зброі, калі ЗША выступіць з такой ініцыятываю.

Журналіст «Welt am Sonntag» запытаў Ярослава Качыньскага, ці магла б быць размешчаная ў Польшчы тактычная ядравая зброя ЗША, як, напрыклад, у Нямеччыне, Бельгіі, Нідэрландах, Турцыі, і якая ў выпадку крызісу магла б быць скінутая польскімі знішчальнікамі ў шчыльнай супрацы з Вашынгтонам.

Аналітыка
Што такое атамная бомба і як пазбегчы ядравай вайны?
2022.03.19 23:04

«Калі мая партыя, «Закон і справядлівасць», была яшчэ ў апазіцыі, я неяк абмяркоўваў такую ідэю з амерыканскімі сенатарамі. Тады яны думалі, што гэта магчыма. Калі б амерыканцы папрасілі нас захоўваць амерыканскую ядравую зброю ў Польшчы, мы былі б адкрытыя для гэтага. Гэта значна ўзмацніла б стрымліванне Масквы, – сказаў Качыньскі і зазначыў, што цяпер гэтае пытанне не абмяркоўваецца, але ў будучыні такая неабходнасць можа ўзнікнуць. – На гэты момант пытання не ўзнікае, але неўзабаве гэта можа змяніцца. Ініцыятыва павінна ісці ад амерыканцаў. У прынцыпе, аднак, ёсць сэнс распаўсюдзіць супольнае выкарыстанне ядравай зброі на ўсходні фланг».

Аналітыка
Колькі ядравай зброі ў Расеі, і ці можа Пуцін распачаць ядравую вайну?
2022.03.22 07:30

Яраслаў Качыньскі падтрымлівае размяшчэнне Аб’яднанага камандавання войскамі NATO ў Польшчы, а таксама заклікае, каб 75 тысячаў амерыканскіх жаўнераў заставаліся на межах з Расеяй для абароны ўсходняга флангу альянсу.

«Гэта дало б Маскве дакладны сігнал, што кіраўніцтва NATO цяпер прысутнічае і на Усходзе. Гэта будзе часткаю перамоваў, што цяпер праходзяць у Паўночнаатлантычным альянсе», – зазначыў прэм’ер-міністр.

Hавiны
Еўразвяз разгледзіць нафтавае эмбарга Расеі
2022.03.21 09:53

Акрамя таго, Качыньскі раскрытыкаваў палітыку Нямеччыны ў дачыненні Украіны. Прэм’ер-міністр Польшчы лічыць, што Нямеччына магла б пастаўляць Украіне больш зброі ды выказацца за ўвядзенне ў Еўразвязе эмбарга на расейскую нафту.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў