Журналіста Груздзіловіча асудзілі на 1,5 года калоніі


Суд Савецкага раёну Менску 3 сакавіка вынес прысуд журналісту радыё «Свабода» Алегу Груздзіловічу.


Алег Груздзіловіч.
Фота: Alaksandra Dynko / Facebook

Палітвязня асудзілі на 1,5 года калоніі, перадае выданне.

Менавіта такі прысуд і прасіў пракурор.

Пацярпелым бокам у справе выступіў «Менсктранс», які заявіў, што Алег нібыта нанёс шкоду ім у ў 56 тысяч рублёў акцыямі 16 жніўня, 11 і 18 кастрычніка 2020 году, бо ў Менску быў спынены рух.

Алег Груздзіловіч адказаў, што ў гэтыя дні працаваў на акцыях у якасці журналіста.

Hавiны
Журналіста Груздзіловіча хочуць пасадзіць на 1,5 года
2022.03.02 16:00

23 снежня 2021 людзі ў масках забралі Груздзіловіча з дому ў Менску, выламалі дзверы. Алегу змянілі меру стрымання і ўзялі пад варту як падазраванага па крымінальнай справе «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» (арт. 342 КК). Алег знаходзіцца ў СІЗА-1.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў