У Беларусі зноў запрацаваў сайт абмену валюты «Пракаповіч»


Па адрасе prokopovich.net зноў пачаў працу сайту абмену валюты паміж грамадзянамі «Пракаповіч», які быў папулярны сярод беларусаў падчас дэвальвацыяў 2011 года.

Беларускія рублі і даляры ЗША. Менск, Беларусь. 27 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Пакуль сайт працуе ў тэставым рэжыме.

«Адміністрацыя сайта настойліва рэкамендуе ўсе аперацыі абмену грошай праводзіць толькі праз абменныя пункты банкаў паводле прынцыпу прадавец здаў валюту ў касу (яе праверылі), пакупнік адразу ж яе выкупіў. Толькі так Вы пазбегнеце крымінальнага пераследу за незаконныя валютна-абменныя аперацыі і махлярства з фальшывымі грашыма. Сайт не мяняе і не прадае валюту. Сайт створаны для сувязі паміж сабой прадаўцоў і пакупнікоў у выпадку адсутнасці свабоднай прапановы ў банках. Выплата курсавой розніцы паміж прадаўцом і пакупніком (калі яна ёсць) – іх асабістая справа», – гаворыцца ў паведамленні на сайце.

Між тым на афіцыйных гандляваннях 3 сакавіка долар устанавіў новы гістарычны максімум – 3,0995 рубля, а расейскі рубель упаў да мінімуму за 6 гадоў – 2,8369 беларускага рубля за 100 расейскіх.

Паводле звестак MyFin.by, у Менску можна купіць адзін долар ЗША за 3,4–3,5 беларускага рубля. Еўра – за 3,8–3,9 рубля. Прыблізна такія ж курсы ў абменніках іншых абласных цэнтраў.

У суседняй Расеі долар на Маскоўскай біржы амаль дасягнуў бягучай верхняй планкі ў 118,44 расейскага рубля, еўра – 125,06. Затым абодва адышлі ад пікавых значэнняў. Гэта новыя гістарычныя максімумы.

Hавiны
З жыхароў Расеі будуць браць камісію 30 % за пакупку валюты
2022.03.03 10:18

ПС belsat.eu

Стужка навінаў