Расейскі тэлеканал «Дождь» прыпыняе працу


Генеральная дырэктарка незалежнага расейскага тэлеканалу «Дождь» Наталля Сіндзеева паведаміла, што тэлеканал прыпыняе працу.

Пасля прэзентацыі на Варшаўскім кінафестывалі дакументальнага фільму «F@CK This Job» рэжысёркі Веры Крычаўскай у студыю праграмы «Вот так» прыйшла яго галоўная гераіня і генеральная дырэктарка тэлеканалу «Дождь» Наталля Сіндзеева. Варшава, Польшча. 18 кастрычніка 2021 года.
Фота: ЮШ / Белсат

Наталля Сіндзеева, генеральная дырэктарка расейскага тэлеканалу «Дождь» паведаміла, што тэлеканал прыпыняе сваю працу:

«Нам трэба сіла, каб выдыхнуць і зразумець, як працаваць далей. Мы вельмі спадзяемся, што вернемся ў эфір і працягнем працу».

Наталля дадала, што пасля прыняцця ў Расеі закону пра пакаранне за «фэйкі» дзейнасць тэлеканалу стане немагчымая. У Маскве цяпер абмяркоўваюць увядзенне новага закону, паводле якога называць «спецаперацыю» расейскіх вайскоўцаў ва Украіне вайною забароняць. За гэта могуць пакараць да 15 гадоў турэмнага зняволення.

1 сакавіка Генпракуратура Расеі заблакавала сайт «Дождя» за распаўсюд недакладных звестак пра «спецаперацыю» ва Украіне.

3 сакавіка Рада дырэктараў расейскага медыя «Эхо Москвы» пастанавіла зліквідаваць радыёканал і сайт выдання.

Hавiны
У Расеі ліквідуюць радыёстанцыю «Эхо Москвы»
2022.03.03 10:44

АФ belsat.eu

 

Стужка навінаў