«Апякуюцца беларускімі і ўкраінскімі ўцекачамі». Як дабрачынныя ініцыятывы мяняюць працу праз вайну ва Украіне


У беларускай ініцыятыве «Дар» працуюць каля 50 чалавек, з іх каля 10 апякуюцца складамі. Ім штодзень дапамагаюць яшчэ каля 30 асобаў. З ліпеня 2021 года тут дапамагаюць беларусам, якія з’ехалі з краіны праз палітычны пераслед, адзеннем, ежай, хіміяй і юрыдычнаю кансультацыяй. Цяпер «Дар» з міжнароднай арганізацыяй «Карытас», якая дапамагае ўтрымліваць склады з прыгожаю назваю «Побач», збіраецца падтрымаць тых, хто застаецца ва Украіне. Карэспандэнт «Белсату» не толькі зрабіў фотарэпартаж аб працы ініцыятывы, але і ўзяў удзел у пагрузцы дапамогі.

Адзін з асноўных складаў ініцыятывы месціцца ў касцёле Св. Аляксандра, на варшаўскай плошчы Трох Крыжоў (plac Trzech Krzyży).Тут штодзень, з 9:00 да 21:00, выдаюць адзенне, ежу і побытавую хімію.
Фота: ЯМ / Белсат
«Дар» з’явіўся пры падтрыманні міжнароднага цэнтру грамадзянскіх ініцыятываў «Наш дом», які на сваёй старонцы паведамляе, што да іх у Варшаве па дапамогу звярнуліся больш за 100 семʼяў з дзецьмі з Украіны.
Фота: ЯМ / Белсат
Цэнтр супольна з ініцыятываю дапамагаюць таксама некалькім пунктам, дзе рассяляюць уцекачоў у польскай сталіцы. Перадаюць гігіенічныя сродкі, ежу, вопратку і лекі.
Фота: ЯМ / Белсат
З пачатку гэтага тыдня (28 лютага) дапамогу атрымалі 150 чалавек.
Фота: ЯМ / Белсат
Найбольш патрэбныя цяпер рэчы – вада ў бутэльках, памперсы для дзяцей векам да 3-х гадоў, дзіцячыя пялюшкі (новыя), ежа для дзяцей да 3-х гадоў, сродкі асабістай гігіены для жанчын, сродкі асабістай гігіены, туалетная папера (упакоўкі), сурвэткі папяровыя і вільготныя, запакаваны разавы посуд, харчы доўгага тэрміну захоўвання і хуткага прыгатавання.
Фота: ЯМ / Белсат
Збіраюць таксама пакеты для смецця вялікай ёмістасці, рулоны шырокага скотчу, ніткі ды іголкі, запалкі і запальнічкі, дажджавікі, тэрмакоўдры, ліхтарыкі з батарэйкамі, тэрмасы і тэрмакубкі, партатыўныя газавыя пліткі, сухое паліва, партатыўныя ладавальныя прылады для тэлефонаў, пераходныя шнуры і падаўжальнікі.
Фота: ЯМ / Белсат
Аптэчка першай неабходнасці: бінты, лейкапластыр, ёд, вата, актываваны вугаль (інтаксікацыя), парацэтамол (гарачкапаніжальнае), супрасцін (алергія), імадыум (дыярэя), фталазол (кішачная інфекцыя), альбуцыд (кроплі), антыбіётыкі ў парашках.
Фота: ЯМ / Белсат
Ініцыятыва дапамагае не толькі матэрыяльная, але і інфармацыйна ў кірунку легалізацыі ў краіне, пошукам жытла, школаў і садкоў, адкрыццём рахунку ў банку ды іншым. Усёй гэтай інфармацыяй дзеляцца беларусы, якія вымушана прыехалі ў Варшаву пасля рэпрэсіяў рэжыму Лукашэнкі.
Фота: ЯМ / Белсат
На базе офісу «Наш дом» у Літве таксама працуе склад гуманітарнай дапамогі, які апякуецца беларускімі і ўкраінскімі ўцекачамі. Тут ёсць не толькі адзенне, але і хадункі, мыліцы, шпрыцы.
Фота: ЯМ / Белсат
Праца складу гуманітарнай дапамогі беларускай ініцыятывы «Дар». 28 лютага 2022 года. Варшава, Польшча.
Фота: ЯМ / Белсат

З 24 лютага ідзе вайна Расеі супраць Украіны. Расейскія войскі ўначы зноў абстрэльвалі ўкраінскія гарады. Другі раўнд перамоваў Расеі і Украіны меў пачацца 2 сакавіка, але быў перанесены на дзень пазней.

Генеральная Асамблея ААН запатрабавала вывесці расейскія войскі з Украіны. 39 краінаў перадалі ў Міжнародны крымінальны суд звесткі пра злачынствы Расеі ва Украіне. Мільён подпісаў пакінулі пад петыцыяй за тое, каб NATO закрыла ўкраінскае неба ад Расеі. Святлана Ціханоўская заклікала маці абараніць сваіх дзяцей ад адпраўлення на вайну. Расея прызнала страты ў нападзе на Украіну, але заявіла ў 12 разоў меншую колькасць забітых, чымся сцвярджала Украіна.

Глядзіце таксама:

«40 кіламетраў пешшу». Як прымаюць украінскіх уцекачоў у польскім Пшэмысьлі

«Сабрала ўсё, што змагла». Мастачка з Расеі дапамагае ўцекачам з Украіны

Шосты дзень вайны. Здымкі зробленыя ў розных гарадах Украіны

«Тэрор супраць гораду, тэрор супраць Украіны». Як Харкаў перажыў атаку крылатымі ракетамі

Замест мядовага месяца – барацьба за Кіеў. Хто ідзе ў войска тэрытарыяльнай абароны

Без хлеба і каўбасы. Як выглядаюць кіеўскія крамы

На патрэбы ўкраінскай арміі. Як у Львове збіраюць дапамогу

Маршы супраць вайны ў Маскве

Саша Альтэр belsat.eu

Стужка навінаў