Услед за дачкой і зяцем педагога Яўгена Лівянта затрымалі ягоную жонку


Выданне «Зеркало» паведамляе пра затрыманне жонкі Яўгена Лівянта – Юліі. Гэта здарылася ў той жа дзень, калі схапілі дачку і зяця педагога. Сям’я цяпер у ізалятары на Акрэсціна.

Педагог Юлія Лівянт.
Фота: vk.com

Сілавікі затрымалі жонку педагога, сузаснавальніка навучальнага цэнтру «100 балаў» Яўгена Лівянта. Пра гэта выданню «Зеркало» паведамілі дзве крыніцы, не звязаныя паміж сабою.

Сёння стала вядома пра затрыманне дачкі і зяця педагога: Ганны Лівянт і Мікіты Дразда. Іх схапілі 10 снежня пасля вяртання з Польшчы. У той жа дзень затрымалі і спадарыню Юлію.

Сямʼя цяпер у ізалятары на Акрэсціна паводле абвінавачанняў у адміністратыўных правапарушэннях. Але з «пакаянных» відэа можна зрабіць выснову, што іх вінавацяць як мінімум паводле «народнага» артыкулу аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак.

На волі засталася другая дачка Яўгена – Галіна Лівянт.

Тым часам стала вядома, што сілавікі затрымалі калегу Яўгена Лівянта – другога сузаснавальніка цэнтру «100 балаў» Аляксея Іванова. У «пакаянным» відэа настаўнік кажа, што браў удзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе і разам з Яўгенам выходзіў на дарогу.

Сузаснавальнік навучальнага цэнтру «100 балаў», настаўнік Аляксей Іваноў.
Фота: vk.com

Радыё «Свабода» паведаміла, што Яўгену Лівянту суд даў 14 содняў арышту, Юліі – 15, Ганне – 14. Аляксею Іванову, якога затрымалі 30 снежня, прызначылі 14 содняў.

Пра затрыманне самога Яўгена Лівянта стала вядома 28 снежня. Яго абвінавацілі ў «спробе захапіць уладу шляхам удзелу ў Каардынацыйнай радзе», а таксама ў актыўным удзеле ў дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак.

Hавiны
Сілавікі затрымалі дачку рэпетытара Яўгена Лівянта. Яе схапілі пасля вяртання з Польшчы
2023.01.03 12:14

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў