«Вырашыў узяць на сябе адказнасць». У адстаўку падаў прэм’ер-міністр Судану


Прэм’ер-міністр Судана Абдала Хамдук падаў у адстаўку. Пра гэта ён паведаміў у тэлезвароце 2 студзеня.

Абдула Хамдук.
Фота: sudan.gov.sd

«Я вырашыў узяць на сябе адказнасць і абʼявіць аб сваёй адстаўцы з пасады прэмʼер-міністра, а таксама даць шанец іншаму мужчыну ці жанчыне гэтай высакароднай краіны (…) дапамагчы ёй прайсці праз тое, што засталося ад пераходнага перыяду, да грамадзянскай дэмакратычнай краіны», – заявіў Хамдук.

Паводле «Al Jazeera», адстаўка Хамдука адбылася ўсяго праз некалькі гадзін пасля таго, як суданскія сілы бяспекі забілі двух дэманстрантаў у Хартуме. З кастрычніка падчас дэманстрацыяў у Судане загінула больш за 50 чалавек.

Hавiны
У Судане – путч. Міністры арыштаваныя
2021.10.25 10:41

Нагадаем, што 25 кастрычніка на тле крызісу суданскія вайскоўцы ўварваліся ў дамы чальцоў урада і ўзялі пад хатні арышт прэмʼер-міністра Абдалу Хамдука, большасць міністраў, аднаго з чальцоў кіроўнай Суверэннай рады і вялікую колькасць прадстаўнікоў праўрадавых партыяў.

Праз месяц Хамдук вярнуўся да ўлады.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў