Следчы камітэт выявіў у крыві забітага жыхара Рэчыцы смяротную дозу алкаголю і наркотыкі


Следчы камітэт анансаваў некаторыя абставіны смерці жыхара Рэчыцы. Але ў паведамленні СК гучаць толькі папярэднія вынікі судова-медычнай экспертызы, а таксама з’явілася інфармацыя пра выяўленыя наркотыкі ў загінулага.

Дзмітрый Усхопаў.
Фота: palesse.press

Следчы камітэт інфармуе, што ў справе смерці 27-гадовага жыхара Рэчыцы Дзмітрыя Усхопава працягвае правяранне. Паводле папярэдніх высновах судова-медычных экспертаў, смерць не носіць траўматычнага характару.

«На целе памерлага не выяўленыя пашкоджанні ўнутраных органаў, пераломы касцей. Цяпер усталявана, што канцэнтрацыя этылавага спірту ў крыві мужчыны склала 4,3 праміле», – паведамляюць следчыя.

27-гадовага жыхара Рэчыцы Дзмітрыя Усхопава затрымалі міліцыянты на прыпынку і даставілі ў раённы аддзел унутраных справаў. Паводле следчых, па дарозе на медычны агляд мужчыне стала кепска. Нягледзячы на ​​рэанімацыйныя мерапрыемствы жыхар Рэчыцы памёр у шпіталі.

На трэці дзень з моманту смерці хлопца, следчыя выявілі пакунак з наркатычным сродкам – марыхуанай, што нібыта пацвярджаецца хімічнай экспертызай. Аналагічнае рэчыва выяўленая і ў мачы памерлага, піша СК. У мабільным тэлефоне загінулага сілавікі нібыта выявілі перапіску з інтэрнэт-магазінам па продажы наркотыкаў.

«Што можа сведчыць аб датычнасці мужчыны да незаконнага абароту наркотыкаў. З улікам гэтай інфармацыі экспертамі ўстанаўліваецца наяўнасць іншых наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў у яго арганізме».

Следчыя таксама паведамляюць, што малады чалавек зʼяўляўся фігурантам крымінальнай справы аб нанясенні цялесных пашкоджанняў, неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці.

У сваю чаргу блізкія і знаёмыя Дзмітрыя характарызуюць яго як станоўчага і добрага чалавека, а не як крымінальніка.

Hавiны
Міліцыянты лічаць, што працаўнікі РАУС у сітуацыі з Дзмітрыем Усхопавым дзейнічалі ў адпаведнасці з законам
2022.01.03 16:03

27-гадовы жыхар Рэчыцы Дзмітрый Усхопаў памёр у ноч з 31 снежня на 1 студзеня. Ён быў затрыманы на аўтобусным прыпынку, а праз нейкі час міліцыянты прывезлі яго ў прыймальны пакой раённай лякарні ў стане клінічнай смерці. Паводле сваякоў, адзенне на ім было разарванае, ён быў увесь аж да ніжняй бялізны абліты вадой. На левай скроні круглая рана памерам каля 1,5 сантыметры. Запясці на руках, куды звычайна міліцыянты надзяваюць кайданкі, мелі сіні колер. Сваякі Дзмітрыя Усхопава перакананыя, што яго моцна збівалі ў аддзеле міліцыі. «Яны яго забілі – міліцыя забіла», – заявіла «Нашай Ніве» маці загінулага Алена Міхайлаўна.

У Дзмітрыя Усхопава засталася 5-гадовая дачка.

Hавiны
«Нікому не прабачу». Сястра загінулага ў Рэчыцы Дзмітрыя Усхопава распавяла пра ціск на сябе
2022.01.03 13:04

Сітуацыя нагадвае забойства Рамана Бандарэнкі, дзе галоўны акцэнт рабіўся не на забойстве, а на наяўнасці ў крыві забітага слядоў алкаголю, пазней гэтая версія была зняпраўджаная журналістамі парталу TUT.BY.

СК belsat.eu

Стужка навінаў