Жыхароў Бабруйску пакаралі за кветкі і свечкі каля помніку ахвярам рэпрэсіяў


Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе, што ў мінулую нядзелю ў Бабруйску былі затрыманыя былая доктарка Данута Дзячэнка і выкладчык з мясцовага каледжу Віктар Схаба.

Іх затрымалі пасля ўскладання кветак і запальвання свечак пры помніку «ахвярам неабгрунтаваных рэпрэсіяў» каля плошчы Перамогі.

Праваабаронцам стала вядома, што пасля затрымання іх адвезлі дадому на ператрусы, пасля якіх была забраная  тэхніка.

У панядзелак над імі адбыліся суды паводле арт. 24.23 КаАП («Несанкцыянаванае пікетаванне»). У выніку Дануце прызначылі штраф на 20 базавых велічыняў (740 рублёў), а Віктару – штраф на 2 базавыя велічыні (74 рублі).

Праваабаронцы нагадваюць, што ў мінулым кастрычніку ўлады асудзілі жыхара Бабруйску за блакітна-жоўтыя лампадкі пры гэтым помніку – яго ідэнтыфікавалі праз адбіткі пальцаў. Тады мужчыну арыштавалі на 15 содняў за «пікет».

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў