«The Beatles» выдалі сваю «апошнюю песню»


Культавы брытанскі гурт 1960-х распаўся больш як паўстагоддзя таму, лідара гурту забілі амаль 43 гады таму, гітарыст памёр амаль 22 гады таму. Але 2 лістапада 2023 года гурт выдаў песню – «Now And Then», якую ў прэс-рэлізе называюць «апошняй песняй» гурту.

«The Beatles» распаліся ў 1970 годзе. Пасля забойства лідара гурту Джона Ленана ў 1980-м рэшта «бітлоў» стала працаваць над спадчынай гурту. У сярэдзіне 1990-х яны выдалі дзве новыя песні гурту – знайшлі ў архівах хатнія дэма-запісы голасу Ленана.

Песня «Now And Then» была на той самай касеце з архіваў, але была запісаная ў даволі кепскай якасці, голас не маглі ачысціць ад шуму. Запіс вельмі не падабаўся гітарысту гурту, але фанаты спрабавалі самастойна дарабіць трэк.

Нарэшце дапамог штучны інтэлект. Але не так, як баяліся фанаты: робат не спявае замест Ленана. Аб тым, як працавалі над песняй, гурт выдаў кароткі дакументальны фільм.

Проста ў час працы над дакументальным фільмам пра «The Beatles» каманда дакументалістаў навучылася якасна аддзяляць галасы ад шуму на старых запісах «бітлоў» – і гурт скарыстаўся гэтай тэхналогіяй, каб «дастаць» вакал Ленана з няякаснага запісу «Now And Then». Музыку запісалі ўжо ў 2022–23 гадах, але скарысталі запісы гітарыста Джорджа Гэрысана, якія ён паспеў зрабіць да смерці, і падпеўкі са старых песняў

Інтэрв’ю
Вялікая размова з Вольскім: беларуская траўма, «Эмігранты» і «Лісты палітвязням»
2023.10.19 11:15

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў