У Магілёўскай вобласці правялі вучэнні сілавікоў на выпадак бунту ў турме


У Магілёўскай вобласці прайшлі тактыка-спецыяльныя заняткі па спыненні групавых непадпарадкаванняў і масавых беспарадкаў у папраўчай установе. У вучэннях былі задзейнічаныя вайскоўцы ўнутраных войскаў і супрацоўнікі Дэпартаменту выканання пакаранняў, паведамляе прэс-служба МУС.

Вучэнні МУС. Скрыншот з відэа: pressmvd/Telegram

Падчас вучэнняў, па інфармацыі МУС, адпрацоўваліся дзеянні ўнутраных войскаў па лакалізацыі ўзброеных экстрэмістаў і вызваленні закладнікаў. Акцэнт быў зроблены на тактыку выяўлення груп баевікоў, у тым ліку якія выкарыстоўвалі беспілотныя лятальныя апараты для разведкі, дастаўкі грузаў і каардынацыі дзеянняў экстрэмістаў.

Ацэньваючы вынікі вучэнняў, камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў заявіў, што пратэстная актыўнасць у Беларусь можа аднавіцца, у тым ліку ў папраўчых установах.

«На тактыка-спецыяльным занятку мы прымянялі ўсе сілы і сродкі, якія стаяць на ўзбраенні падраздзяленняў. Ваеннаслужачыя паспяхова выканалі задачы па вырашэнні сітуацый з аператыўнай абстаноўкай, што яшчэ раз даказвае гатоўнасць да рашучых дзеянняў, накіраваных на абарону грамадзян, прадухіленне любых выклікаў і пагроз, адкуль бы яны не зыходзілі», – заявіў Карпянкоў.

Паводле яго слоў, абстаноўка знаходзіцца пад поўным кантролем, але не выключаюцца спробы «дэструктыўных сілаў» аднавіць пратэстную актыўнасць, у тым ліку з выкарыстаннем аб’ектаў папраўчай сістэмы.

Вучэнні МУС. Скрыншот з відэа: pressmvd/Telegram
Вучэнні МУС. Скрыншот з відэа: pressmvd/Telegram
Аналітыка
«Патрэбны парасон NATO». Як не даць Расеі здзейсніць пераварот у Малдове і не пускаць туды расейскія ракеты
2022.11.02 13:41

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў