У Беларусі распрацавалі электраровар для міліцыі


У Барысаве на 2566-м заводзе па рамонце радыёэлектроннага ўзбраення распрацавалі ўзоры электраровару для міліцыі. Яны прызначаны для нясення патрульна-паставой службы ў санаторна-курортнай зоне з працяглымі маршрутамі патрулявання, паведамляе Дзяржкамваенпрам.

Электраровар для міліцыі Крыніца: vpk.gov.by

Электраровар «Філін-1» можа развіваць хуткасць да 40 км/гадзіна і пераадольваць на адной зарадцы не меней 90 км па перасечанай мясцовасці.

Ровар абсталяваны страбаскопам са зменнымі рэжымамі працы, гучнагаварыцелем, кантэйнерам багажніка для аптэчкі і ёмістасці з вадой. На рулі ўсталяваны кранштэйн з мацаваннем для пераноснай радыёстанцыі.

Два такія электраровары праходзілі выпрабаванні ў Мядзельскім раёне гэтым летам і атрымалі станоўчыя водгукі міліцыянераў.

Электраровар для міліцыі Крыніца: vpk.gov.by

У Дзяржкамваенпраме адзначылі наступныя перавагі электраровара: арыгінальны дызайн, бясшумнасць перамяшчэння, адсутнасць шкодных выкідаў у атмасферу, прастата абслугоўвання.

Таксама адзначаецца, што веласіпед можа выкарыстоўвацца не толькі для патрульнай службы, але пры нязначных зменах камплектацыі і для працяглых экскурсій, паездак на рыбалку і паляванне.

Электраровар для міліцыі Крыніца: vpk.gov.by
Электраровар для міліцыі Крыніца: vpk.gov.by
Hавiны
Прэм’ер-міністар Беларусі расказаў, на што патрацяць 1,5 млрд долараў крэдыту ад Расеі. На ваенныя праекты – больш 10%
2022.11.02 18:50

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў