Супрацьурадавыя пратэсты ў Чэхіі і моцны ўраган у Флорыдзе. Галоўныя падзеі свету за тыдзень


Так званыя рэферэндумы наконт далучэння чатырох вобласцяў Украіны да Расеі, супрацьурадавыя пратэсты пасля павышэння цэнаў у Чэхіі, расейскія ракетныя ўдары па Ізюме ды Запарожжы, мабілізацыя ў Расеі і акупаваным Крыме ды наступствы ўрагану Іян у ЗША – сабралі асноўныя падзеі за тыдзень у фотападборцы.

Валанцёры эвакуююць на насілках сталую жанчыну праз разбураны мост ракі Аскіл у Купянску, Харкаўская вобласць, Украіна.
Фота: Yasuyoshi Chiba / AFP / East News
УВАГА! ЗДЫМАК МОЖА ШАКАВАЦЬ! Цела чалавека, забітага ў выніку расейскага ракетнага ўдару па калоне цывільных аўтамабіляў у Запарожжы. Прынамсі 25 асобаў загінулі і больш за 50 пацярпелі. Запарожжа, Украіна. 30 верасня 2022 года.
Фота: Stringer / Reuters / Forum
Людзі збіраюцца на плошчы Пікадылі (Piccadilly) падчас пратэстаў пасля смерці 22-гадовай Махсы Аміні ў выніку збіцця «паліцыяй нораваў» за няправільнае нашэнне хіджаба ў Тэгеране. Лондан, Вялікая Брытанія.
Фота: Martyn Wheatley / i-Images / eyevine
Мясцовыя жыхары і ратавальнікі шукаюць людзей, якія ўпалі ў раку Куруса (Curuçá) пасля абвальвання мосту ў Бразіліі. У выніку здарэння 3 асобы загінулі, 14 атрымалі раненні і 15 зніклі без вестак. Карэйру-да-Варзэа (Careiro da Várzea), Бразілія.
Фота: Michael Dantas / AFP / East News
Чальцы выбарчай камісіі падлічваюць бюлетэні на ўчастку пасля «рэферэндуму» аб далучэнні чатырох рэгіёнаў Украіны да Расеі. Севастопаль, Украіна.
Фота: Alexey Pavlishak / Reuters / Forum
Праваслаўны святар праводзіць набажэнства для рэзервістаў, прызваных у рамках мабілізацыі, падчас цырымоніі іхнага адпраўлення на вайсковыя базы. Севастопаль, Крым, Украіна.
Фота: Alexey Pavlishak / Reuters / Forum
Пажарныя і вайскоўцы ўкраінскай арміі шукаюць целы людзей, забітых падчас расейскай атакі побач з тэлевежай у нядаўна вызваленым горадзе Ізюм, Харкаўская вобласць, Украіна.
Фота: Zohra Bensemra / Reuters / Forum
Развітанне з мабілізаванымі ў Закаменску, Бурація, Расея.
Фота: А. Ш.

Будні рэгіёну, што займае другое месца паводле колькасці забітых на вайне ва Украіне, мы паказалі ў фотагісторыі тут.

У выніку магутных выбухаў у Балтыйскім моры былі пашкоджаныя тры ніткі двух газаправодаў «Паўночная плынь».
Фота: Danish Defence Command / AP / East News
Жанчына плача пасля таго, як атрымала гуманітарную дапамогу ў нядаўна вызваленым горадзе Ізюм, Харкаўская вобласць, Украіна.
Фота: Zohra Bensemra / Reuters / Forum
Затопленая вуліца ў цэнтры гораду падчас наймацнейшага за апошні час урагану Іян. Форт-Маерз (Fort Myers), ЗША.
Фота: Marco Bello / Reuters / Forum

Наступствы ўрагану Іян, які абрынуўся на амерыканскі штат Флорыда і забраў жыццё прынамсі 10 асобаў, глядзіце тут.

Дэманстранты прымаюць удзел у антыўрадавым мітынгу ў сувязі з энергетычным крызісам і рэзкім ростам цэнаў у Празе, Чэхія.
Фота: David W Cerny / Reuters / Forum

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў