Агенцтва Moody’s змяніла прагноз па Беларусі з «стабільнага» на «негатыўны»


Міжнароднае агенцтва Moodys лічыць, што павысіліся рызыкі рэфінансавання запазычанасці Беларусі, паведамляе «Интерфакс-Запад».

Moodys пацвердзіла доўгатэрміновыя рэйтынгі эмітэнта Беларусі ў замежнай і нацыянальнай валюце і прыярытэтныя незабяспечаныя рэйтынгі ў замежнай валюце на ўзроўні B3, але змяніла прагноз па рэйтынгу са «стабільнага» на «негатыўны», гаворыцца ў прэс-рэлізе агенцтва.

«Ключавымі фактарамі змены прагнозу на «негатыўны» зʼяўляюцца павышаныя рызыкі рэфінансавання запазычанасці з улікам узмацнення жорсткасці эканамічных і фінансавых санкцыяў, якія абмяжоўваюць магчымасці фінансавання, а таксама абмежаваныя рэзервы Беларусі, што зніжае здольнасць супрацьстаяць далейшым узрушэнням ва ўмовах падвышанай палітычнай нестабільнасці», – гаворыцца ў прэс-рэлізе.

На думку экспертаў, на працягу наступных 12-18 месяцаў рэфінансаванне вонкавай запазычанасці будзе падтрымлівацца назапашанымі краінай рэзервамі і фінансавай дапамогай з боку Расеі.

Аб’ектыў
Ці дзеюць санкцыі і як беларускія ўлады іх абыходзяць?
2021.09.28 22:46

Moodyʼs адзначае, што ўзмацненне заходніх санкцыяў прывядзе да пагаршэння эканамічнай сітуацыі, што адабʼецца на падатковых паступленнях і, у прыватнасці, на даходах ад вонкаваэканамічнай дзейнасці. Акрамя таго, на бюджэт у бліжэйшыя гады акажа ціск патэнцыйная неабходнасць аказання фінансавай падтрымкі буйным дзяржпрадпрыемствам, на якія распаўсюджваюцца санкцыі.

Moodys прагназуе дэфіцыт беларускага бюджэту ў 2022 годзе на ўзроўні 2,6%. Пры гэтым дэфіцыт можа вырасці значна больш, калі матэрыялізуюцца рызыкі пагаршэння сітуацыі, звязаныя з узмацненнем жорсткасці санкцыяў, мяркуюць эксперты агенцтва.

Эканоміка з Чалым
Чалы: Рэжым вяртае прыгоннае права
2021.09.30 21:02

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў