Расейскія вайскоўцы, якіх арыштавалі за адмову ваяваць супраць Украіны, звярнуліся ў Следчы камітэт


Адвакат расейскіх вайскоўцаў, якія адмовіліся ваяваць супраць Украіны, накіраваў заявы ў Следчы камітэт Расеі. Сцвярджаецца, што каля 140 вайскоўцаў, якія не захацелі ваяваць, пазбавілі свабоды і ўтрымлівалі ў ізаляцыі ў Луганскай вобласці, паведамляе ў Telegram-канале кіраўнік праваабарончай групы «Агора» адвакат Павел Чыкаў.

Расейскія вайскоўцы ў вёсцы Бугас Данецкай вобласці, Украіна. 1 сакавіка 2022 года.
Фота: МП / Белсат

Вайскоўцы РФ патрабуюць ад Следчага камітэту Расеі зладзіць правяранне і прыцягнуць да крымінальнай адказнасці вінаватых камандзіраў за перавышэнне службовых паўнамоцтваў. Каля 140 вайскоўцаў Расеі адмовіліся ваяваць супраць Украіны. У адказ на гэта людзей пазбавілі волі і змясцілі ў ізаляцыю ў Луганскай вобласці.

«У памяшканні з закратаванымі вокнамі і жалезнымі дзвярыма, што замыкаюцца на замок звонку, не было элементарных выгодаў, для натуральных патрэбаў выкарыстоўвалася жалезнае вядро і пластыкавыя бутэлькі, харчы адсутнічалі, дакументы і рэчы забралі», – апублікаваў заяву кіраўнік праваабарончай групы «Агора» адвакат Павел Чыкаў.

Пры гэтым ніякіх дакументаў, што пацвярджаюць законнасць пазбаўлення волі, не складалася, якіх-небудзь абвінавачванняў затрыманым не агучвалі.

Інтарэсы пацярпелых прадстаўляе адвакат Максім Грабянюк.

Hавiны
Генпракурор Украіны: Палонных у Аленаўцы маглі забіць з дапамогай тэрмабарычнай зброі
2022.08.02 00:05

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў