Ціханоўская: Мы будзем дамагацца прызнання рэжыму Лукашэнкі злачынным


Святлана Ціханоўская.
Фота: Светлана Тихановская /

Лідарка беларускага пратэсту Святлана Ціханоўская падчас прэс-брыфінгу выступіла з заявай адносна будучых санкцыяў супраць дзейных уладаў краіны. Пра гэта паведамілі ў ейнай прэс-службе.

«Мы будзем дамагацца прызнання рэжыму Лукашэнкі злачынным. Суддзі, пракуроры, сілавікі, чыноўнікі, якія саўдзельнічаюць або пакрываюць злачынства супраць беларусаў, павінны панесці адказнасць. Мы застаемся на сувязі з міжнароднымі юрыстамі, якія дапамагаюць нам падрыхтаваць дакументы для пачатку міжнароднага расследавання злачынстваў рэжыму. Мы вітаем пачатак расследавання па факце згону самалёта, якім рэжым парушыў Чыкагскую і Манрэальскую канвенцыі аб паветраных перавозках», – сказала Святлана Ціханоўская.

Паводле яе, пасля захопу самалёта міжнародныя партнёры «гатовыя ўводзіць 4 і разглядаць 5 пакет санкцый, перарываць кантракты з рэжымам, цалкам ізаляваць яго палітычна і эканамічна», а таксама нарошчваць падтрымку саміх беларусаў.

«Відавочнай прыкметай таго, што Еўропа закрывае ўсе дзверы для Лукашэнкі, стаў зацверджаны План ЕЗ для дэмакратычнай Беларусі, які ўключае дапамогу памерам да $ 10 млрд на першыя гады развіцця новы Беларусі. Я асабіста вельмі рада, што частка гэтага Плана пойдзе на дапамогу ўдзельнікам страйкавага руху, а таксама беларусам і бізнесам, якія пацярпелі за свой пратэст», – распавяла Святлана Ціханоўская.

Hавiны
Латушка пагражае заблакаваць мяжу Беларусі і Польшчы, калі Еўразвяз не ўвядзе санкцыі
2021.06.02 19:03

Нагадаем, што Народнае антыкрызіснае ўпраўленне анансавала пачатак масавых акцыяў пратэсту на беларуска-польскай мяжы. Гэтак, плануецца змусіць Еўразвяз хутчэй увесці эфектыўныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў