Данілаў: «Цяпер мірнай дамовы з Расеяй не можа быць, толькі капітуляцыя»


Сакратар Рады бяспекі Украіны Аляксей Данілаў выказаў меркаванне адносна падпісання мірнай дамовы з РФ. Палітык мяркуе, што мірнай дамовы з Расеяй не будзе. Данілаў лічыць, што ў цяперашніх умовах украінскі ўрад гатовы прыняць толькі капітуляцыю.

Аляксей Данілаў.
Фота: BBC News Русская служба

Таксама палітык паведаміў, што слаба верыць у гарантыі бяспекі ад міжнародных партнёраў. Данілаў лічыць самай вялікай гарантыяй для Украіны моц украінскага народа.

Па словах Данілава, Украіна пакуль што не плануе праводзіць новую хвалю мабілізацыі. Ён дадаў, што цяпер мабілізаваныя праходзяць навучанне.

Данілава здзіўляе стан Пуціна, бо, незразумела, што павінна быць у галаве ў чалавека, які вырашыў напасці на Украіну. Сакратар Рады бяспекі адзначыў, што РФ не зможа ажыццявіць планы выйсці да Прыднястроўя да 9 траўня, як і захапіць увесь поўдзень Украіны.

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў