Святлана Ціханоўская і Павел Латушка павіншавалі праваслаўных хрысціян з Вялікаднем


Святлана Ціханоўская і Павел Латушка павіншавалі ўсіх, хто сёння адзначае Вялікдзень.

Святлана Ціханоўская запісала відэазварот, у якім павіншавала праваслаўных беларусаў са святам. Таксама Ціханоўская адзначыла, што Вялікдзень заўсёды быў вельмі важным святам, якое адзначалі ўсёй сям’ёй, аднак у гэтым годзе гэта немагчыма:

«Нас, як і многія беларускія семʼі, падзяліла злачынная ўлада. Але менавіта ў гэты момант многія з нас убачылі, што мы не адны. Блізкія і далёкія, знаёмыя і незнаёмыя беларусы прыйшлі на дапамогу адзін аднаму. І мы па-сапраўднаму адчулі, што наш народ – адна вялікая сямʼя. І я ўпэўненая, што гэтую салідарнасць мы пранясем праз усе выпрабаванні і захаваем яе пасля нашай агульнай перамогі.

Таксама Святлана Ціханоўская сказала, што ўжо цяпер сваёй «настойлівасцю, надзеяй і цярпеннем беларусы мяняюць сваю краіну і выклікаюць павагу ва ўсім свеце».

У сваім віншаванні Павел Латушка ўзгадаў, як святкавалі Вялікдзень у яго дзяцінстве і наколькі гэта было важнае свята, як яго чакалі: «Усе рыхтаваліся да свята дабра, святла, перамогі жыцця над смерцю».

«Сёння нас раскідала па свеце, сёння мы перажываем гэту барацьбу за дабро, але мы верым, што Хрыстос дапаможа нам у гэтым нашым змаганні за праўду, за святло», – кажа Павел.

Павел Латушка на Вялікдзень.
Фота: latushka / Telegram

«Я памятаю, якія традыцыі былі ў нашай вёсцы ў бабулі, калі ставілі лакаткі і качалі яйка. Я быў малодшым хлопчыкам, таму атрымліваў найбольш яек у свой кошык, гэтых маленькіх чырвоных яек. Зразумела, мне падыгрывалі. Гэта самыя цёплыя ўспаміны, успаміны ад таго, як рыхтаваліся, прыбіралі ўсё навокал: у двары, у хаце.

І вось, гэта свята наступала, і сонейка ўставала, і мы радаваліся, як мы будзем радавацца нашай перамозе дабра, бо Хрыстос Уваскрос!», – адзначыў Павел Латушка.

Hавiны
Вялікдзень, візіты Ціханоўскай і прапагандысцкія фільмы пра «пераварот». Вынікі тыдня ў стрыме «Белсату»
2021.05.02 14:13

АД, belsat.eu

Стужка навінаў