Памёр намеснік міністра эканомікі


Намеснік міністра эканомікі Беларусі Сяргей Міцянскі пайшоў з жыцця 2 красавіка пасля працяглай хваробы.

Сяргей Міцянскі.
Фота: economy.gov.by

Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства эканомікі.

Сяргей Міцянскі нарадзіўся 7 жніўня 1979 года ў Шапятоўцы (Хмяльніцкая вобласць, Украіна). Скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт і Акадэмію кіравання пры прэзідэнце. Працаваў на розных пасадах у Менгарвыканкаме, Камітэце дзяржаўнага кантролю, Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Міністэрстве эканомікі.

З 23 снежня 2020 года Міцянскі займаў пасаду намесніка міністра эканомікі Беларусі.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў