На пачатак тыдня сіноптыкі аб'явілі жоўты ўзровень небяспекі


На панядзелак, 3 красавіка, беларускія сіноптыкі прагназуюць жоўты ўзровень небяспекі, паведамляе «Белгідрамет». На дарогах захаваецца галалёдзіца.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: ТК / Белсат

«Па заходняй палове рэспублікі месцамі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с, ноччу і раніцай на асобных участках дарог – галалёдзіца», – удакладняюць сіноптыкі.

У Менску, Віцебску, Магілёве і Гомлі будзе воблачна, у Горадні і Берасці – воблачна з праясненнямі. Па ўсёй тэрыторыі краіны, акрамя Гарадзенскай вобласці, чакаюцца невялікія ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу.

Тэмпература паветра ў Менску – 0..+2°C, цяплей за ўсё ў Гомельскай вобласці – +5..+7°C. У астатніх вобласцях – +1..+4°C.

Таксама сіноптыкі папярэджваюць, што ў бліжэйшыя дні на рацэ Бярэзіне ў Бабруйску ўзровень вады дасягне небяспечнай высокай адзнакі, пры якой раней адзначаліся затапленні прыбярэжных тэрыторый. Вада яшчэ будзе паднімацца ў раёне рэк Дняпра, Заходняй Дзвіны, Сожа, Віхры і Віліі.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў