Кіеўская вобласць цалкам вызваленая ад расейскіх войскаў. Як цяпер выглядаюць вызваленыя месцы


Вечарам 2 красавіка стала вядома, што Кіеўская вобласць цалкам вызваленая ад расейскіх войскаў. Пры гэта паведаміла намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр.

«Ірпень, Буча, Гостомель і ўся Кіеўская вобласць – вызвалілі ад захопнікаў», – напісала Ганна Маляр у Twitter.

Таксама яна паведаміла, што зараз варта ўстрымацца ад заезду ў вызваленыя населеныя пункты, пакуль не завершыцца размініраванне.

Мэр Ірпіня Аляксандр Маркушын таксама заявіў, што ўсе навакольныя гарады і вёскі вызвалены ад варожых войскаў.

Зараз у горадзе разбіраюць завалы і арганізуюць дастаўку ежы і лекаў пакінутым жыхарам. У той жа час, тым, хто выехаў з горада, зараз вяртацца небяспечна да заканчэння работ па размініраванні тэрыторыі.

Так, у вызваленым ад расяян Ірпіні ўкраінскія ратавальнікі за дзень канфіскавалі каля 650 выбухованебяспечных прадметаў.

Вызвалены Ірпінь.
Фота: zsuwar/Telegram

А так пасля сыходу расейскіх вайскоўцаў выглядае сам Ірпінь:

Спецназаўцы Нацпаліцыі прыступілі да зачысткі горада Буча.

Нацпаліцыя ў горадзе Буча пасля вызвалення.
Фота: zsuwar/Telegram
Нацпаліцыя ў горадзе Буча пасля вызвалення.
Фота: zsuwar/Telegram

«Каля 300 грамадзянскіх пахаваны ў «брацкай» магіле ў Бучы», – паведаміла AFP са спасылкай на мэра горада.

А так зараз выглядае самалёт Ан-225 «Мрія». Ён быў знішчаны ў лютым 2022 у аэрапорце Гостомель пад Кіевам у выніку паветранага нападу расейскіх войскаў. «Мрія» з’яўляецца самым вялікім і грузападʼёмным самалётам за ўсю гісторыю сусветнай авіяцыі.

Фота: svoboda_radio/Telegram
Фота: svoboda_radio/Telegram

Украінскі вайсковец распавёў, што расейскія вайскоўцы, якія прастаялі ў Гостомелі каля месяца, паспелі абкрасці навакольныя дамы, але так і не змаглі пахаваць сваіх забітых.



Міністэрства абароны Украіны паведамляе, што каля трасы ў 20 км ад Кіева знойдзены мёртвыя мірныя жыхары. «Пад коўдрай 4-5 мёртвых аголеных жанчын, якіх расейскія варвары спрабавалі спаліць там жа на ўзбочыне», – напісана ў паведамленні.

Таксама паведамляецца, што на вызваленых тэрыторыях знаходзяцца целы закатаваных і расстраляных жыхароў са звязанымі за спіной рукамі.

Буча, Украіна. 2 красавіка 2022 г.
Фота: Белсат
Буча, Украіна. 2 красавіка 2022 г.
Фота: Белсат
Буча, Украіна. 2 красавіка 2022 г.
Фота: Белсат
Гостомель, 2 красавіка 2022 г.
Фота: Белсат
Гостомель, 2 красавіка 2022 г.
Фота: Белсат
Аўтадарога ў 20 км ад Кіеву, 2 красавіка 2022 г.
Фота: Белсат
Hавiны
Расейцы стварылі базар, на якім прадаюць нарабаванае ва Украіне
2022.04.02 15:38

АД belsat.eu

Стужка навінаў