З-пад завалаў разбуранага дронам дому ў Адэсе дасталі цела дзіцяці


Колькасць ахвяраў расейскімі дронамі на ўкраінскую Адэсу, у выніку якой быў разбураны пад’езд шматпавярховага дому, узрасла да трох. Пра гэта паведамілі ў тэлеграм-канале гарадскіх уладаў.

Праца ратавальнікаў на месцы разбуранага дому ў Адэсе.
Фота: Ігор Клименко | МВС / Telegram

«На жаль, колькасць ахвяраў павялічылася да трох. З-пад завалаў дасталі цела дзіцяці», – гаворыцца ў паведамленні.

Раней адэскія медыі паведамлялі, што пад заваламі шукалі трохмесячнага Цімафея і ягоную маці. Бацька дзіцяці са старэйшай сястрой ацалелі.

3 сакавіка ў Адэсе будзе абвешчаная жалоба.

У ноч на 2 сакавіка з прычыны атакі расейскіх беспілотнікаў ва ўкраінскай Адэсе абвалілася частка шматпавярховіка. Адзін пад’езд быў разбураны дашчэнту. З-пад завалаў выратавалі сярод іншага параненую цяжарную жанчыну і трохгадовае дзіця.

Фота
«Тут проста жах». У Адэсе ў выніку атакі дрона абвалілася частка шматпавярховіка
2024.03.02 08:47

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў