178 дзён пратэсту. Адмова Калеснікавай, першы вырак па справе Ціханоўскага


Паслявыбарчыя пратэсты ў Беларусі працягваюцца ўжо амаль шэсць месяцаў. За кратамі з’яўляюцца новыя палітвязні, а рэжыму абяцаюць санкцыі. «Белсат» падводзіць вынікі 178-га дня пратэстаў.

Першы вырак па справе Ціханоўскага

Суд Лагойскага раёну 2 лютага агучыў вырак палітвязню, аўтару YouTube-каналу «Слуцк для жизни» Уладзіміру Няронскаму: яго прысудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Мужчыну прызналі вінаватым у «арганізацыі і рыхтаванні дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх» (ч. 1 арт. 342), а таксама ў публічнай абразе старшыні Слуцкага райвыканкаму Андрэя Янчэўскага (арт. 369 КК). Прысуд – тры гады пазбаўлення волі – вынес суддзя Аляксандр Рыбакоў.

Hавiны
Блогера Уладзіміра Няронскага пакаралі трыма гадамі пазбаўлення волі
2021.02.02 10:32

Я ведаю, што сямʼя Уладзіміра Няронскага не застанецца без падтрымкі. Беларусы ўжо не раз дэманстравалі салідарнасць і адзінства – сапраўдныя, а не тыя, якія рэжым спрабуе паказаць на сваіх круглых сталах і УНС», – лічыць былая кандыдатка на прэзідэнты Святлана Ціханоўская.

Hавiны
Ціханоўская пра вырак Няронскаму: «Кожны прысуд будзе выклікаць зваротны эфект»
2021.02.02 22:30

Яшчэ менш пашанцавалала Дзмітрыю Дубкову. Як і прасіла пракурор, дальнабойшчык, які перакрываў дарогу на Пушкінскай, атрымаў 7 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Голас на скандальным запісы належыць Карпянкову

«У АБСЕ ўражаныя і абураныя апошнімі дзеяннямі рэжыму. Гэта выходзіць за ўсе межы і патрабуе міжнароднай рэакцыі. ПА АБСЕ ад пачатку была вельмі актыўная ў беларускім пытанні. Дзякуючы ім у нас адбыліся ўвосень кансультацыі з прадстаўнікамі рэжыму, якія, праўда, ні да чаго не прывялі. Але цяпер да гэтых прадстаўнікоў рэжыму будзе шмат пытанняў, і не толькі ад нас. Сярод іншага, неўзабаве чакаем справаздачу вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека па сітуацыі ў Беларусі», – пракаментаваў запіс дарадца Cвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Навальны атрымаў рэчаісны тэрмін

У Расеі таксама з’яўляюцца новыя палітвязні. Лідару расейскай апазіцыі Аляксею Навальнаму суд замяніў умоўны тэрмін па справе «Іў Рашэ» на рэальны. Палітыку далі 3,5 гады зняволення. Ён адбыў год хатняга арышту, таму засталося 2,5.

Да Масгарсуду, дзе выносілася адпаведнае рашэнне, загадзя былі сцягнутая вялікая колькасць сілавікоў, падыходы да будынку былі ачэплены. У раёне Масгарсуду адбыліся адвольныя затрыманні. Колькасць затрыманых дасягнула 300 чалавек.

Пасля прысуду прыхільнікі Навальнага выйшлі на пратэставыя акцыі ў Маскве і Санкт-Пецярбургу. Сілавікі затрымліваюць маніфестантаў і мінакоў. Сітуацыя вельмі нагадвае Беларусь.

Справу па выкраданні Калеснікавай узбуджаць не будуць

МУС адмовіла ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце выкрадання Марыі Калеснікавай. Паведамляюць, што заяву яна падала яшчэ 10 верасня. Яна назвала імёны і пасады людзей, якія арганізавалі ейнае выкраданне, пагражалі ёй і гвалтоўна спрабавалі вывезці з Беларусі. Следчы камітэт накіраваў дакумент у МУС, якая і адмовіла жанчыне.

Летась 7 верасня Калеснікаву затрымалі невядомыя людзі і нібыта паспрабавалі вывезці з Беларусі. Сцвярджаюць, што на беларуска-ўкраінскай мяжы сябра Каардынацыйнай рады парвала свой пашпарт, і таму яе вымушана вярнулі ў Менск.

З Калеснікавай размаўлялі намеснік кіраўніка МУС Генадзь Казакевіч і, падобна, былы камандзір САХР Дзмітрый Паўлічэнка ў кабінеце цяперашняга кіраўніка Унутраных войскаў Мікалая Карпянкова. Жанчына, сцвярджае, што ёй пагражалі зняволенняем ў жорсткіх умовах.

Я буду далей звяртацца ў Генеральную пракуратуру, у суд, а вы можаце яшчэ хоць 10 справаў на мяне завесці. Вас гэта ўжо не выратуе. Вы гэта зрабілі – вы гэта ведаеце, я ведаю, вашы міністры ведаюць, кіраўнік дзяржавы ведае, калегі і суўдзельнікі ведаюць, сведкі (а іх нямала), вашы дзеці ведаюць, жонкі, вашы бацькі, сябры і блізкія. Вы гэта зрабілі!» – звярнулася да сілавікоў Калеснікава.

 

Стужка навінаў