На мужчыну загарэлася адзенне. Менчука шпіталізавалі з моцнымі апёкамі


У Менску на мужчыну загарэлася адзенне проста ў кватэры, яго шпіталізавалі з моцнымі апёкамі. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкаю на Менскае гарадское ўпраўленне МНС.

Автомобиль скорой помощи, неотложка
Машына хуткай дапамогі. Выява мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Паводле МНС, няшчасны выпадак здарыўся 1 студзеня ў Партызанскім раёне Менску. Паведамленне пра пацярпелага мужчыну паступіла супрацоўнікам МНС а 21:30. На менчуку загарэлася адзенне, калі той быў у кухні. Пасля агляду медыкаў пацярпелага шпіталізавалі ў гарадскую клінічную больніцу хуткай медычнай дапамогі.

«У пацярпелага дыягнаставалі тэрмічны апёк цела 2-й ступені (52 %), тэрмаінгаляцыйную траўму, алкагольнае апʼяненне. Спецыялісты высвятляюць прычыну здарэння», – адзначаюць у паведамленні.

Hавiны
6 асобаў пацярпелі ў Беларусі ад піратэхнікі. Аднаму мужчыну адарвала пальцы на руцэ
2023.01.01 17:37

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў