Адвакаты Калеснікавай, Ціханоўскага і Бабарыкі не прайшлі атэстацыі і могуць страціць ліцэнзіі


Абаронцы інтарэсаў вядомых палітвязняў, адвакаты Уладзімір Пыльчанка і Віктар Мацкевіч не атэставаныя, іх могуць пазбавіць ліцэнзіі на прафесійную дзейнасць. Аб гэтым паведамляе праект «Право на защиту».

Адвакаты Уладзімір Пыльчанка і Віктар Мацкевіч.
Фота: «Право на защиту» / defenders.by

1 снежня адвакаты Уладзімір Пыльчанка і Віктар Мацкевіч былі выкліканыя на пазачарговую атэстацыю, і кваліфікацыйная камісія Міністэрства юстыцыі іх не атэставала.

Уладзімір Пыльчанка ёсць адвакатам Марыі Калеснікавай, Эдуарда Бабарыкі, Ірыны Слаўнікавай, Кацярыны Бахвалавай, Лявона Халатрана і іншых. У сваю чаргу, Віктар Мацкевіч ёсць адвакатам Сяргея Ціханоўскага, Ігара Аліневіча, Акіхіры Гаеўскага-Ханады, Яўгена Юшкевіча, Віктара Бабарыкі і Алеся Бяляцкага.

У Беларусі распаўсюдзілася практыка, калі звязаныя з палітычнымі справамі адвакаты не праходзяць атэстацыі. Некаторых з іх пасля пазбаўляюць ліцэнзіі.

Hавiны
Пазбаўляюць ліцэнзіі адваката палітзняволенай Сафіі Сапегі
2022.01.26 20:03

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў