Выхад газу на «Паўночнай плыні – 2» спыніўся


Кампанія Nord Stream AG праінфармавала дацкае энергетычнае агенцтва пра тое, што ціск на трубаправодзе «Паўночная плынь – 2» стабілізаваўся. Гэта сведчыць пра тое, што ўцечка газу з яго спынілася, піша BILD.

Наступствы аварыі на газаправодах у Балтыйскім моры 27 верасня 2022 года.
Фота: Danish Defence / forsvaret.dk

Аператар паведаміў, што тэрміны рамонту на газаправодзе ацаніць немагчыма.

Газаправод «Паўночная плынь – 2» быў пабудаваны, але не ўведзены ў эксплуатацыю, прычынай стала прызнанне Масквой незалежнасці «ДНР» і «ЛНР». Па «Паўночнай плыні – 1» паліва дагэтуль пампавалася, але газаправод працаваў не на ўсю моц. Расея спасылалася на праблемы з турбінай.

Hавiны
Газаправод «Паўночная плынь» даў цечу пасля моцных падводных выбухаў
2022.09.27 21:15

27 верасня сейсмалагічны цэнтр Швецыі зафіксаваў уначы два моцныя падводныя выбухі, у выніку былі пашкоджаныя адразу тры ніткі двух газаправодаў «Паўночная плынь». Здарэнне адбылося ў Балтыйскім моры ля Даніі і Швецыі.

Шведская паліцыя пачала расследаванне і папярэдне кваліфікавала гэта як грубы сабатаж. Паводле непацверджаных звестак, трубы маглі пашкодзіць падчас мэтанакіраванай атакі пры ўдзеле вадалазаў ці субмарыны. Дарадца кіраўніка офісу прэзідэнта Украіны Міхайла Падаляк абвінаваціў у здарэнні Расею.

ФСБ Расеі завяла крымінальную справу па артыкуле «Акт міжнароднага тэрарызму». У Генпракуратуры РФ заявілі, што дзяржаве нанесеная «істотная эканамічная шкода».

Пазней берагавая ахова Швецыі выявіла чацвёртую прабоіну ў газаправодзе «Паўночная плынь».

Hавiны
На газаправодах «Паўночная плынь» знайшлі чацвёртую ўцечку
2022.09.29 13:54

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў