Прысуд восьмай групе па «карагоднай справе» вынесуць 6 кастрычніка


1 кастрычніка прайшло апошняе паседжанне ў справе восьмай групы, якую судзяць за «карагод» у цэнтры Берасця.

Працэс адбываецца ў судзе Маскоўскага раёну, яго вядзе Марыя Аліфярук. Абвінавачванне агучыла, якія прысуды чакае ад Марыі Аліфярук, а гэта значыць, што хутчэй за ўсе такія тэрміны атрымаюць шасцёра абвінавачаных.

Алега Кулеша, якія зараз знаходзіцца ў СІЗА№7, просяць адправіць на 1,7 гады ў калонію. Мікіту Дзімітрыева – на два гады «хіміі».

Мужу і жонцы Сяргею Кунцэвічу і Ганне Кашырскіх – даць паўтары гады «хіміі», а Таццяне Пякарскай і Дзмітрыю Макарэвічу – прысудзіць паўтары гады хатняй «хіміі».

Hавiны
«Карагодная справа»: у Берасці суды ідуць ужо 8 месяцаў
2021.09.24 17:44

У «карагоднай справе» на сёння асудзілі 81 чалавека. Сумарна прысудзілі 66,5 гадоў абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу («хіміі») і 63,5 года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову («хатняй хіміі»), а таксама 7 гадоў і 7 месяцаў калоніі.

Агулам выявілі 115 чалавек, якія мелі дачыненне да берасцейскага «карагоду», 108 з іх пачулі абвінавачанні.

Hавiны
Віктар Клімус: Берасцейскі карагод быў пікавым момантам, кульмінацыяй, тады людзі яшчэ былі гатовыя павышаць стаўкі
2021.09.15 18:39

13 верасня мінулага года ў Берасці адбывалася чарговая пратэставая акцыя. Людзі маршам прайшлі па праезнай частцы праспекту Машэрава ды спыніліся на яго скрыжаванні з бульварамі Касманаўтаў і Шаўчэнкі. Некалькі соцень асобаў утварылі карагод. Была музыка, свята, нібыта карнавал – так згадваюць тыя падзеі відавочцы.

Разганяць карагод прыехаў вадамёт, ужыты ўпершыню падчас пратэстаў у Беларусі. З таго часу берасцейцы называюць гэтае скрыжаванне вадамётным, а распачатая пазней крымінальная справа стала звацца карагоднаю.

Праз некалькі тыдняў пасля «карагоду» завялі крымінальную справу паводле артыкулу 342 КК («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак»). Для яе сілавікі старанна падбіралі людзей: праглядалі камеры відэаназірання і матэрыялы журналістаў, затрымлівалі ды апытвалі берасцейцаў.

АЛ, belsat.eu

Стужка навінаў