Крэмль катэгарычна не згодны з абмежаваннем доступу да сайту «КП в Белоруссии»


У Крамлі адрэагавалі на пастанову ўладаў Беларусі заблакаваць доступ да сайту выдання «Комсомольская правда в Белоруссии». Дзмітрый Пяскоў, прэсавы сакратар Уладзіміра Пуціна, раскрытыкаваў афіцыйны Менск, паведамляе ТАСС.

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў лічыць, што абмежаванне доступу да інфармацыі сайту «КП в Белоруссии» пярэчыць прынцыпу свабоды СМІ.

«Мы катэгарычна не згодныя з гэтым. Мы лічым, што, безумоўна, гэта ідзе ў парушэнне прынцыпу свабоды СМІ», – сказаў прадстаўнік Крамля.

Сайт «КП в Белоруссии» ўлады заблакавалі 29 верасня. Паводле Міністэрства інфармацыі, прычыны такой захады – у парушэнні заканадаўства.

Рэдакцыя выдання адказала на гэта, што не атрымала папярэджання. Акрамя таго, журналісты працуюць у межах «збалансаванай інфармацыйнай палітыкі і не ставяць сваёй працаю мэты ствараць напружанне ў грамадстве».

Hавiны
Чыноўнікі з Міністэрства інфармацыі патлумачылі, чаму заблакавалі сайт «Комсомольской правды в Беларуси»
2021.09.29 17:14

СК belsat.eu

Стужка навінаў