Аляксандр Шпакоўскі стаў дыпламатам Беларускага пасольства ў Расеі


Адзін з галоўных прапагандыстаў рэжыму Лукашэнкі Аляксандр Шпакоўскі быў прызначаны дарадцам-пасланнікам пасольства Рэспублікі Беларусь у Расейскай Федэрацыі.

Аляксандр Шпакоўскі на ток-шоў «Будни». 8 лістапада 2022 года.
Фота: скрыншот «Будни»

Аб гэтым паведамляе тэлеграм-канал АНТ.

Дарадца-пасланнік – гэта другая асоба ў пасольстве, якая замяшчае пасла. У буйных пасольствах іх можа быць некалькі, але толькі адзін з’яўляецца афіцыйным намеснікам кіраўніка дыпмісіі. Такім чынам, верагодна, Шпакоўскі зможа ў час адсутнасці пасла Дзмітрыя Крутога замяшчаць яго, прадстаўляючы Беларусь у Расейскай Федэрацыі.

Аляксандр Шпакоўскі нарадзіўся ў 1984 годзе, мае гістарычную і юрыдычную адукацыю. Ён з’яўляецца дырэктарам цэнтра «Актуальная канцэпцыя», сябрам Навукова-экспертнай групы пры Дзяржаўным Сакратарыяце Рады Бяспекі Рэспублікі Беларусь. У 2021 годзе ўваходзіў у склад канстытуцыйнай камісіі, якая распрацоўвала папраўкі да канстытуцыі. Трапіў у санкцыйныя спісы Украіны за падтрымку нападу на яе. Апошнім часам Шпакоўскі быў актыўным удзельнікам расейскіх прапагандысцкіх шоў.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў