Затрыманы святар, які праводзіў службу па загінулым Раману Бандарэнку


Сілавікі затрымалі іерэя Уладзіслава Багамольнікава, які ў 2020 годзе праводзіў службу па загінулым на плошчы Пераменаў Раману Бандарэнку. Цяпер Багамольнікаў у ізалятары на Акрэсціна, піша тэлеграм-канал «Хрысціянская візія».

Уладзіслаў Багамольнікаў.
Фота: minda.by

Супрацоўнікі ГУБАЗіКу выламалі дзверы ў кватэру праваслаўнага святара і затрымалі яго.

У лістападзе 2020 года ён праводзіў службу па загінулым актывісце Раману Бандарэнку на плошчы Пераменаў, а ў студзені 2021-га святар аб’яўляў галадаванне на знак салідарнасці з Ігарам Лосікам, якога ў снежні 2021-га засудзілі на 15 гадоў пазбаўлення волі.

Уладзіслаў Багамольнікаў – 42-гадовы святар царквы Богаяўлення ў Менску, загадчык царкоўна-гістарычнага музею Беларускай праваслаўнай царквы, сябра Епархіяльнага суда Менскай епархіі.

Уладзіслаў Багамольнікаў.
Фота: charter97.org

Таксама Уладзіслаў Багамольнікаў быў сярод святароў Расейскай праваслаўнай царквы, якія выступілі са зваротам супраць вайны пасля нападу Расеі на Украіну.

Каментар
«Біблія вачыма кадэбістаў». Чаму не спыняюцца рэпрэсіі супраць беларускіх святароў
2022.07.19 18:29

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў