Telegram-канал «Чай з малинавым варэннем» улады прызналі экстрэмісцкім


Прызнаць Telegram-канал экстрэмісцкім пастанавіў суд Цэнтральнага раёну Менску на ініцыятыву ГУБАЗіКу.

Пра гэта паведамляе Telegram-канале ГУБАЗіКу.

«Чай з малинавым варэннем» – гэта папулярны гумарыстычны Telegram-канал, дзе высмейваюцца дзеянні ўладаў. На канал падпісаныя больш за 138 тысяч асобаў.

Тэрмін «экстрэмізм» прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі цяпер выкарыстоўваюць для абазначэння любой праявы пратэставых настрояў ды іншадумства. Экстрэмісцкімі прызнаюцца Telegram-каналы, СМІ, кнігі і нават кліпы, якія прапаноўваюць альтэрнатыўны пункт гледжання на сітуацыю ў краіне і дзе дапускаецца крытыка ўладаў.

Артыкулы
Кліп на песню «Баю-бай» прызналі экстрэмісцкім
2021.08.23 14:58

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў