У Дзяржынску скончыліся кіроўцы аўтобусаў. Аўтапарк прыпыняе рэйсы


Аўтобус у Дзяржынску.
Фота: dzr.by

У гэтыя выхадныя ў Дзяржынску (Койданаве) прыпынены рух па некаторых гарадскіх аўтобусных маршрутах. Пра гэта паведамляе «Портал Дзержинского района».

«Філіял «Аўтамабільны парк №15» г. Дзяржынска паведамляе, што ў сувязі з вострым недахопам вадзіцельскага складу часова прыпыняецца рух па гарадскіх маршрутах», – гаворыцца ў паведамленні.

Гэтак, 31 ліпеня ў горадзе не працаваў рэйс №1, а 1 жніўня – ён жа і рэйс № 8.

Раней аўтапарк з 19 ліпеня ўжо прыпыняў некаторыя рэйсы, у тым ліку на Фаніпаль і Менск, з прычыны цяжкай эпідэміялагічнай сітуацыі ды непрацаздольнасці частцы кіроўцаў. Аб дэфіцыце кадраў у аўтапарку Дзяржынска казалі яшчэ ў 2017 годзе, адзначае «Zerkalo».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў