Эрдаган: Швецыя паабяцала экстрадаваць у Турцыю 73 чалавек


Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што краіна не ўхваліць сяброўства Швецыі і Фінляндыі ў NATO, калі яны заканадаўча не забароняць арганізацыяў, якія ў Турцыі лічацца тэрарыстычнымі.

Швецыя, паводле Эрдагана, паабяцала экстрадаваць у Турцыю 73 чалавек – чальцоў Працоўнай партыі Курдыстану, якіх на радзіме падазраюць у тэрарызме. Пра гэта Эрдаган сказаў падчас прэс-канферэнцыі ў Мадрыдзе, паведамляе CNN.

Выступ Эрдагана на прэс-канферэнцыі падчас саміту NATO.
Фота: dailysabah.com

Калі абяцання не выканаюць, Турцыя не стане накіроўваць запрашэння Швецыі і Фінляндыі ў NATO на ратыфікацыю сваім парламентам, зазначыў турэцкі лідар.

«Калі заяўка скандынаўскіх краінащ не будзе ўхваленая парламентам Турцыі, працэс прыняцця ў NATO не завершыцца. Таму Фінляндыі і Швецыі трэба выканаць абавязальніцтвы. Гэтыя краіны павінны зачыніць дзверы для тэрарыстаў Працоўнай партыі Курдыстану, Злучэнняў абароны народу і Тэрарыстычнай арганізацыі Фэтхулаха Гюлена. Неабходныя змены трэба ўнесці ў нацыянальныя заканадаўствы. Калі гэтыя словы не будуць выкананыя, то няхай не крыўдзяцца. Мы распачнём адпаведныя крокі», – сказаў Эрдаган на прэс-канферэнцыі па выніках саміту.

У мемарандуме гаворыцца, што Швецыя і Фінляндыя адкажуць на запыты Турцыі аб экстрадыцыі падазроных у тэрарызме згодна з Еўрапейскай канвенцыяй аб выдачы.

Раней прэм’ер-міністр Швецыі Магдалена Андэшан сказала, што краіна зробіць крокі для «супрацьдзеянні тэрарыстам», але «будзе… прытрымлівацца шведскіх і міжнародных канвенцыяў, калі гаворка будзе весціся пра экстрадыцыю». Міністэрства юстыцыі Фінляндыі 11 чэрвеня адмовіла ў выдачы асобаў, якіх у Турцыі лічаць чальцамі тэрарыстычнай арганізацыі.

Hавiны
NATO: «Расея – найбольшая пагроза бяспецы Захаду»
2022.06.28 18:17

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў