Польшча папросіць Еўразвяз увесці новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі


Прэм’ер-міністр Польшчы Матэўш Маравецкі на чарговым паседжанні Еўрапейскай рады папросіць узмацніць санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі. Пра гэта палітык заявіў у Гаазе пасля перамоваў са сваім нідэрландскім калегам Маркам Рутэ, перадае «Polskie Radio».

Матэўш Маравецкі, прэм’ер-міністр Польшчы.
Фота: gov.pl

«Перад абліччам апошніх дзеянняў рэжыму Лукашэнкі польскаму ўраду давялося ўвесці дадатковыя санкцыі ў дачыненні Беларусі, я буду прасіць пра ўмацаванне гэтых санкцыяў і на Еўрапейскай радзе», – заявіў Матэўш Маравецкі.

Пры гэтым ён падкрэсліў залежнасць рэжыму ў Менску ад Крамля:

«Мы выдатна бачым, наколькі Беларусь залежыць ад Расеі. Мы адчуваем гэта праз тую штучную міграцыйную атаку, супраць якой мы абараняліся».

Наступнае паседжанне Еўрапейскай рады запланаванае на 29–30 чэрвеня.

Hавiны
Ціханоўская абмеркавала з міністрам замежных спраў Славакіі новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
2023.05.31 20:57

У сувязі з пастановаю Вярхоўнага суда Беларусі ў справе адмовы ад задавальнення касацыйнай скаргі Анджэя Пачобута і з рэпрэсіямі ўладаў Беларусі супраць палітычных апанентаў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі Польшча ўвяла дадатковыя санкцыі супраць прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі.

Міністр унутраных справаў і адміністрацыі Польшчы падпісаў дакумент, згодна з якім санкцыі закрануць 365 асобаў з Беларусі. Ім забараняецца заезд не толькі ў Польшчу, але і ў Шэнгенскую зону.

Польшча таксама замарозіла сродкі 20 арганізацыяў і 16 асобаў, звязаных пераважна з расейскім капіталам. У гэтым спісе – 15 грамадзянаў Расеі і 1 беларус.

Hавiны
Польшча ўвяла дадатковыя санкцыі супраць прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі
2023.05.29 16:30

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў