Украіна і Польшча падпісалі гістарычныя дамоўленасці ў Кіеве


У сераду ў Кіеве прайшлі міжурадавыя кансультацыі паміж Польшчай і Украінай. У сустрэчы бралі ўдзел Уладзімір Зяленскі, Матэвуш Маравецкі і Яраслаў Качыньскі. «Гэта гістарычны момант», – падвёў вынікі перамоваў прэзідэнт Украіны ў Facebook.

У сераду ў Кіеве прайшлі міжурадавыя кансультацыі паміж Польшчай і Украінай.
Фота: Уладзімір Зяленскі / Facebook

Пасля перамоваў прэм’ер-міністр і віцэ-прэмʼер Польшчы выступілі на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэмʼер-міністрам Украіны Дзянісам Шмыгалем. Кіраўнік ўкраінскага ўрада паведаміў аб падпісанні васьмі дакументаў у такіх сферах: энергетыка, ваеннай і абароннай, памежне і мытнае супрацоўніцтва, экалагічная палітыка, рэгіянальная палітыка, аднаўленне Украіны і супрацоўніцтва ў галіне нацыянальнай памяці.

«Украіна сёння змагаецца за аднаўленне міру тут, але таксама за аднаўленне міру і бяспекі ва ўсёй Еўропе; мы ўсе сёння жывем у цені варварскага нападу Расеі», – адзначыў на перамовах Маравецкі.

Гэта першая сустрэча ўрадаў абедзвюх краін у такім фармаце.

«Гэта гістарычныя і надзвычай прадуктыўныя размовы. Я цаню беспрэцэдэнтную падтрымку Украіны з боку Польшчы. Адносіны паміж нашымі краінамі перайшлі на новы этап. Мы дзякуем палякам за ўсё і верым у нашу вялікую сумесную будучыню», – заявіў па выніках перамоваў Зяленскі.

«Украіна і Польшча ўмацоўваюць партнёрства. Я з вялікай радасцю вітаю ў Кіеве нашых сапраўдных сяброў: Матэвуша Маравецкага і польскую ўрадавую дэлегацыю», – напісаў прэм’ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль у Twitter.

Апроч таго прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі прыняў удзел у адкрыцці кантэйнернага гарадка для жыхароў Барадзянкі пад Кіевам, якія страцілі свае дамы ў выніку расейскага ўварвання. Быў урачыста адчынены цэнтр, які разлічаны прыкладна на 350 чалавек. Ён быў пабудаваны Польскім бокам.

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў