Данія праводзіць рэферэндум аб далучэнні да адзінай сістэмы абароны ЕЗ


Яшчэ адна краіна Скандынавіі прымае рашэнне перагледзець свой абарончы статус. Данія даўно з’яўляецца часткай NATO, але збіраецца далучыцца да адзінай сістэмы абароны ЕЗ, паведамляе ВВС. Нягледзячы на сяброўства ў Еўразвязе, 30 гадоў Данія адмаўлялася прымаць удзел у супольных абарончых праграмах ЕЗ.

Знішчальнік F-16 амерыканскай вытворчасці.
Фота: pixabay.com

Датчане прагаласуюць на рэферэндуме пасля 30-гадовай адмовы ад удзелу ў абарончых праграмах бяспекі ЕЗ. Дагэтуль Данія з’яўлялася адзіным сябрам ЕЗ, які мае абарончую рэзервацыю. Але, як і яе паўночныя суседзі, Швецыя і Фінляндыя, яна вымушана перагледзець палітыку бяспекі з моманту пачатку вайны Расеі супраць Украіны.

Урад Даніі сцвярджае, што сітуацыя ў рэгіянальнай бяспецы змянілася, і гэта заклікае Данію больш шчыльна супрацоўнічаць з Еўразвязам па пытаннях абароны і бяспекі, нягледзячы на тое, што краіна зʼяўляецца сябрам NATO.

Калі Данія прагаласуе «За», гэта будзе адзначаць яшчэ больш шчыльную супрацу краін ЕЗ у галіне бяспекі і працягне зрухі ў палітыцы краін Скандынавіі, якія дагэтуль прытрымліваліся нейтральнага статуса.

Hавiны
Канец двухсотгадовага нейтралітэту. Швецыя афіцыйна пастанавіла далучыцца да NATO
2022.05.16 19:58

Нагадаем, што ў сакавіку парламент Даніі прыняў рашэнне аб вялізным павелічэнні выдаткаў на абарону, калі на наступныя два гады было адкладзена дадаткова 1 мільярд долараў. Да 2033 года лічба павялічыцца да 2% ВУП у адпаведнасці з патрабаваннямі сяброўства ў NATO. Тады ж было абвешчана пра рэферэндум і планы адмовы ад расейскага газу.

Рэферэндум у Даніі зʼяўляецца часткай шырокага перагляду палітыкі бяспекі ў Скандынаўскім рэгіёне.

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў