Мінздароўя выступіла з рэкамендацыямі адносна COVID-19. Прафсаюзы іх ужо праігнаравалі


ФПБ дэманструе, як не трэба рабіць.
Фота: БелТА

Падчас травеньскіх святаў варта выконваць масачны рэжым і захоўваць фізічнае дыстанцыяванне. Пра гэта заявіў 30 красавіка намеснік міністра аховы здароўя – галоўны дзяржаўны санітарны лекар Аляксандр Тарасенка.

«Сітуацыя з каронавіруснай інфекцыяй сур’ёзная, напружаная, але кантралюемая, таму я рэкамендую нашым грамадзянам напярэдадні вялікіх святаў, святочных выхадных у траўні прыслухацца да рэкамендацыяў Міністэрства аховы здароўя», – сказаў лекар, паведамілі ў прэс-службе ведамства.

Тарасенка параіў абмежаваць, наколькі гэта магчыма, наведванне месцаў масавага збору людзей, захоўваць дыстанцыю, выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай абароны ў выглядзе медычных масак ці павязак, рэспіратараў, а таксама ўжываць сродкі дэзынфекцыі, у тым ліку пры вільготнай уборцы ў дамах.

Таксама ён раіць, «каб грамадзяне старэйшыя за 60 гадоў, а таксама тыя, хто мае хранічныя захворванні, па меры магчымасці абмежавалі сваё знаходжанне ў месцах масавага збору насельніцтва». Рэкамендацыі датычаць перахварэлых і вакцынаваных.

Абноўлена
У Менску прадстаўнікоў афіцыйных прафсаюзаў прывялі на мітынг да амбасады ЗША
2021.05.01 11:00

Між тым ужо 1 траўня афіцыйныя прафсаюзы зладзілі масавую акцыю каля амбасады ЗША ў Менску. Людзей на яе звозілі на аўтобусах, гэтак жа і забіралі назад. Рэкамендацыяў Мінздароўя ўдзельнікі амаль не прытрымліваліся.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў