Халезін: Чацвёрты пакет санкцыяў Еўразвязу можа быць абвешчаны 10 траўня


Беларусь унесеная ў парадак дня пасяджэння Рады міжнародных справаў Еўразвязу, якое пройдзе 10 траўня.

«На гэты момант абмяркоўваецца варыянт абвяшчэння 4-га пакета санкцый або непасрэдна 10 траўня, або на працягу працоўнага тыдня 10-15 траўня. Пакуль гэта працоўны варыянт графіка, у які могуць быць унесены карэктывы», – паведаміў судырэктар «Creative Politics Hub» Мікалай Халезін.

Hавiны
Мікалай Халезін: Еўразвяз прыме такія санкцыі, якія прывядуць да канца рэжыму
2021.04.21 08:00

У 3 пакет санкцыяў адносна палітычнага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, які Рада Еўразвязу зацвердзіла 17 снежня 2020 году, трапілі 29 фізічных асобаў і 7 юрыдычных.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў