Украінскае войска пераходзіць у контратаку? Вызвалены 28 населеных пунктаў


Генеральны Штаб Узброеных сіл Украіны афіцыйна паведаміў аб вяртанні 28 населеных пунктаў пад свой кантроль. Абарончая ўстанова адзначыла гэта на ўласнай старонцы ў facebook. Вызваленныя тэрыторыі ў асноўным палягаюць на Кіеўшчыне і Чарнігаўшчыне.

Стыхійная акцыя пратэсту пад амбасадай Расеі ў польскай сталіцы. Сотні чалавек выказваюць падтрымку Украіне. Варшава, Польшча. 24 лютага 2022 года.
Фота: ЯМ / Белсат

Генеральны штаб Украіны адзначае, што ад першых дзён расейскага ўварвання дадзеныя населеныя пункты часткова альбо цалкам знаходзіліся пад кантролем расейскіх сілаў. Вайсковыя паведамляюць пра адступленні расейцаў каля Чарнігава і Кіева.

На Чарнігаўскім напрамку Узброеным сілам Украіны ўдалося ўсталяваць кантроль над 15 вёскамі і пасёлкамі. Аналагічныя вынікі Узброеных Сіл адзначаны і на Кіеўскім напрамку. На гэтым напрамку ўкраінскія абаронцы вызвалілі 13 вёсак і пасёлкаў. Разам атрымліваецца 28 – рэкордны вынік для Узброеных Сіл з моманту поўнамаштабнага ўварвання Расейскай Федэрацыі.

Адзначым, што Расея заявіла аб вывадзе часткі сваіх войскаў з Чарнігаўскай і Кіеўскай абласцей для перакідання іх на Данбас. Расейскія афіцыйныя асобы адзначаюць, што гэта звязана з дасягненнем пастаўленых мэтаў у дадзеным рэгіёне. Украінскія вайскоўцы адзначаюць, што гэта крок быў звязаны выключна з правалаў плана Пуціна па захопу Кіева.

Hавiны
Расея распачала выводзіць войскі з Кіеўскай і Чарнігаўскай вобласцяў
2022.03.29 16:45

Камандаванне ўкраінскага войска паведамляе, што расейцы працягваюць прытрымлівацца тактыкі ракетных удараў слабой дакладнасці з аддаленых тэрыторый. Апроч таго яны працягваюць бомбавыя ўдары ў раёне Марыупалю і Ізюму.

Аналітыка
Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 31 сакавіка
2022.03.31 18:40

Нагадаем, што 37 дзён таму, войскі Расейскай Федэрацыі ўварваліся на тэрыторыю Украіны. Паводле ўкраінскага боку, расейцы цярпяць вялізарныя страты і не могуць здабыць стратэгічнай перавагі. Аднак Крэмль працягвае сцвярджаць, што гатовы дамагчыся сваіх мэтаў у вайне любым коштам.

 

ХЗ belsat.eu

Стужка навінаў