У Менску затрымалі і збілі былога фігуранта «справы «Белага легіёну» Сяргея Стрыбульскага


Стала вядома, што перад 25 Сакавіка ў Менску затрымалі сябра руху «За свабоду» і былога фігуранта «справы «Белага легіёну» Сяргея Стрыбульскага. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы «Вясны».

Сяргей Стрыбульскі.
Фота: Радыё Свабода

Цяпер актывіста ўтрымліваюць у ІЧУ на Акрэсціна. Ён моцна збіты.

Удакладняюць, што Сяргей Стрыбульскі быў затрыманы ўдома 23 сакавіка. У яго адбыўся ператрус. На наступны дзень яму прысудзілі 15 содняў арышту.

Сяргея Стрыбульскага затрымлівалі ўвосень 2021 года, тады ў яго вынялі тэхніку і «пратэставую» сімволіку.

У 2017 годзе Сяргея затрымлівалі ў межах гучнай «справы «Белага легіёну». Тады ён правёў за кратамі 99 дзён і быў вызвалены, а справу закрылі праз адсутнасць складу злачынства.

Hавiны
У ААН разгледзяць справу «Белага легіёну»
2020.01.21 14:56

ПС belsat.eu

Стужка навінаў