«Сабрала ўсё, што змагла». Мастачка з Расеі дапамагае ўцекачам з Украіны


Візуальная мастачка і фатографка з Расеі Марыя Віслаўская-Грыбіна сем месяцаў таму пераехала ў Кракаў. Кажа, што галоўная прычына яе ад’езду – нязгода з тым, што адбываецца з незалежнымі медыямі і палітычная сітуацыя ў краіне ўвогуле. Калі Расея напала на Украіну, Марыя стварыла для сваіх расейскіх сяброў тэлеграм-канал, дзе збірае важную інфармацыю аб пераходзе мяжы, актуальнымі спасылкамі на польскія афіцыйныя крыніцы дапамогі і кантакты валанцёраў. Belsat.eu папрасіў мастачку распавесці аб тым, як увогуле дапамагаюць украінскім уцекачам у Кракаве.

Мяне клічуць Марыя, я полька, але нарадзілася і вырасла ў Маскве, дзе ў мяне шмат сяброў. У маім асяроддзі няма нікога, хто бы калі-небудзь падтрымліваў Пуціна і яго ўладу, законы, а дакладней – уладу беззаконня. Калі я пачала пісаць аб сітуацыі з уцекачамі з Украіны, мае сяброўкі і знаёмыя з Расеі перавялі мне трохі грошай. Я схадзіла ў краму і купіла рэчы, якія перадала ў пункт збору дапамогі ў нашым дзіцячым садку. Падобныя пункты арганізаваны па ўсёй Польшчы. Акрамя рэчаў я таксама пачала збіраць і сістэматызаваць інфармацыю для магчымых уцекачоў сярод маіх знаёмых. Публікую звесткі аб тым, як дабрацца да мяжы, перайсці яе, пра транспарт, жыллё, медыцыну. Вядома, прашу сяброў аб распаўсюджванні гэтай інфармацыі. Людзі, якія ўцякаюць, усхваляваныя, нервуюцца і павінны ведаць, што ім дапамогуць.
Фота: Марыя Віслаўская-Грыбіна для Белсат
У Кракаве арганізавана сем вялікіх пунктаў збору дапамогі. Спачатку я паназірала за тым, што адбываецца на гарадскім стадыёне (арыг. Stadion Miejski im. Henryka Reymana). Пункт працуе ад 12 да 20 штодня. Людзі прыносяць сюды рэчы, аб якіх просяць валанцёры ў чатах, старонках у «Фэйсбуку» і камунікатах фондаў. Аб недахопе чагосьці паведамляецца адразу. Таксама актуальную інфармацыю аб патрэбнай дапамозе можна знайсці на старонцы гораду Кракаў.
Фота: Марыя Віслаўская-Грыбіна для Белсат
У мінулыя выходныя Кракаў збіраў дапамогу для Львова, аб якой папрасіў мэр украінскага гораду. Фуры агульнай вагой каля 150 тонаў 1 сакавіка перасеклі польска-ўкраінскую мяжу. На гэтым збор рэчаў для Львова затрыманы. Тое, што засталося, пойдзе на патрэбы ўцекачоў у Кракаве і ваколіцах.
Фота: Марыя Віслаўская-Грыбіна для Белсат
Фота: Марыя Віслаўская-Грыбіна для Белсат
Шмат дапамогі прыносіць моладзь. Падлеткі прыходзяць цэлымі кампаніямі, шмат сем’яў. Сярод валанцёраў таксама большасць маладых людзей.
Фота: Марыя Віслаўская-Грыбіна для Белсат
Фота: Марыя Віслаўская-Грыбіна для Белсат
З аўторка, 1 сакавіка, на стадыёне пачалася радача пакетаў дапамогі, якія жыхары Кракава сабралі ў рамах гарадскога збору. Уцекачы, якія перасеклі польскую мяжу пасля 24 лютага, могуць атрымаць прадукты харчавання і гігіенічныя сродкі першай неабходнасці.
Фота: Марыя Віслаўская-Грыбіна для Белсат
Цяпер самыя неабходныя рэчы, па словах валанцераў, гэта абязбольвальныя і гарачкапаніжальныя лекі, лекі ад кашлю і прастуды, бінты, генератары электраэнергіі, спальныя мяшкі і турыстычныя карыматы, палявыя ложкі, ліхтары, батарэі, дэзінфікуючыя сродкі для вады і аптэчкі.
Фота: Марыя Віслаўская-Грыбіна для Белсат
Фота: Марыя Віслаўская-Грыбіна для Белсат
Фота: Марыя Віслаўская-Грыбіна для Белсат
Гадзіны выдачы пакетаў дапамогі – з панядзелку да пятніцы ад 12.00 да 18.00, субота і нядзеля – ад 9.00 да 15.00.
Фота: Марыя Віслаўская-Грыбіна для Белсат
Валанцёры ў крызісным цэнтры арганізацыі арганізаваны «Сям’я без межаў» (Ul. Radziwiłłowska 3), які таксама падтрымліваюць фонд «Zustricz» («Зустрыч»), «Salam.lab», Centrum Wielokulturowe (Мультыкультурны цэнтр). Цэнтр пачаў сваю працу з другога дня вайны (25 лютага) і адчынены кругласутачна.
Фота: Марыя Віслаўская-Грыбіна для Белсат
Фота: Марыя Віслаўская-Грыбіна для Белсат
Другі паверх цэнтру, дзе ўцекачы могуць знаходзіцца да моманту, пакуль ім не знойдуць жыллё.
Фота: Марыя Віслаўская-Грыбіна для Белсат
Hавiны
«Уцекачы разумеюць, што беларусы не хочуць вайны»: валанцёрка – пра дапамогу на ўкраінска-польскай мяжы
2022.02.27 13:26

З 24 лютага ідзе вайна Расеі супраць Украіны. На раніцу 2 сакавіка расейскія войскі захапілі чыгуначны вакзал і рачны порт у Херсоне. Рэшта гораду застаецца пад кантролем Украіны.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін афіцыйна заявіў, што з дапамогаю вайны намагаецца змяніць палітычнае кіраўніцтва ва Украіне. 28 лютага ў Гомельскай вобласці прайшоў першы раўнд перамоваў паміж Кіевам і Масквою. На сёння плануецца другі раўнд перамоваў.

Афіцыйных звестак пра колькасць загінулых вайскоўцаў з абодвух бакоў няма. Але гледзячы на відэа знішчанай расейскай тэхнікі, можна меркаваць, што акупацыйныя войскі РФ нясуць вялікія, у тым ліку і чалавечыя страты.

Глядзіце таксама:

Шосты дзень вайны. Здымкі зробленыя ў розных гарадах Украіны

«Тэрор супраць гораду, тэрор супраць Украіны». Як Харкаў перажыў атаку крылатымі ракетамі

Замест мядовага месяца – барацьба за Кіеў. Хто ідзе ў войска тэрытарыяльнай абароны

Без хлеба і каўбасы. Як выглядаюць кіеўскія крамы

На патрэбы ўкраінскай арміі. Як у Львове збіраюць дапамогу

Маршы супраць вайны ў Маскве

Марыя Віслаўская-Грыбіна, Саша Альтэр belsat.eu

Стужка навінаў