«Народ Украіны мае рабіць выбар не пад прыцэлам аўтамата». Святары РПЦ выступілі супраць вайны


Святары Рускай Праваслаўнай Царквы апублікавалі адкрыты ліст з заклікам да прымірэння і неадкладнага спынення вайны ва Украіне.

«Страшны суд чакае кожнага чалавека. Ніякая зямная ўлада, ніякія дактары, ніякая ахова не засцеражэ ад гэтага суду. Клапоцячыся пра выратаванне кожнага чалавека, які лічыць сябе дзіцем Рускай Праваслаўнай Царквы, мы не жадаем, каб ён з’явіўся на гэты суд, несучы на сабе цяжкі груз матчыных праклёнаў», – гаворыцца ў звароце.

«Мы нагадваем, што кроў Хрыстова, пралітая Збаўцам за жыццё свету, будзе прынятая ў таінстве Прычашчэння тымі людзьмі, хто аддае забойныя загады, не ў жыццё, а ў пакуту вечную».

Аўтары ліста заяўляюць, што «смуткуюць аб тым выпрабаванні», якому «незаслужана» падверглася Украіна, і лічаць, што ўкраінскі народ «павінен рабіць свой выбар самастойна, не пад прыцэлам аўтаматаў, без ціску з Захаду ці Усходу».

«Мы з горыччу думаем пра тую прорву, якую прыйдзецца пераадольваць нашым дзецям і ўнукам у Расеі і ва Украіне, каб зноў пачаць сябраваць адзін з адным, паважаць і любіць адзін аднаго», – гаворыцца.

Святары звяртаюць таксама ўвагу на масавыя затрыманні грамадзян Расеі на антываенных акцыях.

На момант публікацыі навіны адкрыты ліст падпісаў 141 святар, у тым ліку беларусы.

Hавiны
«Патрабуем спыніць вайну» – беларуская кінасупольнасць асудзіла ваенную агрэсію Расеі супраць Украіны
2022.03.01 18:45

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў