«Ляжам касцьмі, але арыштуем». Генпракурорка Украіны: У Гаазе ўжо расследуюць ваенныя злачынствы РФ


Генеральная пракурорка Украіны Ірына Вэнэдзіктава расказала, што ў Міжнародным крымінальным судзе ў Гаазе ўжо пачалося расследаванне ваенных злачынстваў Расейскай Федэрацыі.

«Працэс прыцягнення да адказнасці пачаты. Яны наіўна лічаць, што знаходзяцца ў зоне камфорту і думаюць, што прыкрыюцца сваімі ваеннымі або палітычнымі функцыянерамі – трызненне сівой кабылы. Закон проста дрэнна ведаюць і практыкі не вывучалі», – сказала Ірына Венедыктава.

Паводле яе, ужо вядуцца кансультацыі з міжнароднымі партнёрамі, каб забяспечыць затрыманне расейскіх злачынцаў падчас спробаў мінання межаў цывілізаваных краінаў.

«Так і будзе. Касцьмі ляжам, але арыштуем. Шмат што ў нас ужо атрымалася за параўнальна кароткі час», – кажа генпракурорка Украіны ў звароце.

Са словаў Вэнэдзіктавай, Міжнародны крымінальны суд для Украіны важны тым, што забяспечвае адказнасць менавіта канкрэтных асобаў, а не дзяржавы. Гэта значыць, адказваць перад законам будуць як прэзідэнт, так і чыноўнікі. Нават калі яны паспрабуюць схавацца, Міжнародны крымінальны суд можа выдаваць ордары на іх затрыманне ў іншых краінах свету.

«Кожная ракета, пушчаная пуцінскімі генераламі па Кіеве, Харкаве, Ахтырцы, Васількове, Чарнігаве, Херсоне, Марыупалі, Мікалаеве, Сумах – гэта ваш прысуд. Вы ведаеце аб вашых злачынствах, мы ведаем аб вашых злачынствах, увесь цывілізаваны свет ведае аб вашых злачынствах!» – дадала Ірына Вэнэдзіктава.

Hавiны
Еўрапарламент прыняў заяўку Украіны на ўступленне ў Еўразвяз
2022.03.01 15:54

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў