177 дзён пратэсту. Беларусы бароняць свой сцяг, новыя падрабязнасці забойства Бандарэнкі


Паслявыбарчыя пратэсты ў Беларусі працягваюцца ўжо амаль шэсць месяцаў. Цяпер сілавікі жорстка затрымліваюць людзей, якія прымаюць удзел у акцыях, а судовы канвеер працуе напоўніцу. «Белсат» падводзіць вынікі 177-га дня пратэстаў.

Новыя падрабязнасці забойства Рамана Бандарэнкі

Крыніцы «ByPol» паведамілі, што прычынай для зацягвання расследавання забойства Рамана Бандарэнкі з’яўляецца знікненне экспертызы. Прычым зніклага дакументу да гэтага часу не знайшлі, і гэта адзіная прычына зацягвання тэрмінаў правярання.

«Пры правядзенні экспертызы эксперты праявілі прынцыповасць і ў заключэнні паказалі праўдзівыя звесткі аб механізме прычынення цялесных пашкоджанняў і прычынах смерці Рамана Бандарэнкі, што, натуральна, не задавальняе Генеральную пракуратуру, якая праводзіць праверку. На найвышэйшым узроўні прынятае рашэнне аб тым, што неабходна прыцягнуць больш лаяльных экспертаў, якія будуць гатовыя змяніць вынікі экспертызы, што і было зроблена», – заяўляюць у «ByPol».

Hавiны
«ByPol» апублікаваў новыя звесткі аб забойстве Рамана Бандарэнкі
2021.02.01 13:30

Судовы канвеер

У Менску сёння судзілі Наталлю Іосуб, дачку беларускага эканаміста Вадзіма Іосуба. Дзяўчыну пакаралі 15 соднямі адміністратыўнага арышту.

Hавiны
Дачку вядомага эканаміста Іосуба пакаралі 15-дзённым арыштам
2021.02.01 15:38

Эканаміст Вадзім Іосуб распавёў «Белсату», што насамрэч ягоная дачка не брала ўдзелу ў акцыях. Разам з сваймі сябрамі яна была ў Палацы мастацтваў. І калі яны выйшлі з музею, пераходзілі дарогу, спыніўся бус, з якога выскачылі невядомыя і схапілі людзей. На судзе сведкі казалі, што каля Дому ўраду затрымалі групу маладзёнаў, якая мітынгавала. Наталля даводзіла, што гэта няпраўда, паказвала нават квіткі з музею, але суддзя не прыняла да ўвагі гэтыя доказы. Пасля суда раптоўна дачку Іосуба вызвалілі. На волі таксама і яшчэ сем асобаў, якім прысудзілі содні. Чаму сілавікі так паступілі – ніхто не патлумачыў.

Праваабаронцы паведамляюць, што ў нядзелю сілавікі затрымалі больш за 160 асобаў. Сярод затрыманых шмат мінакоў, якіх схапілі без відавочнай прычыны невядомыя ў чорнай вопратцы. Нягледзячы на гэта суддзі лічаць людзей вінаватымі ў парушэнні Адміністратыўнага кодэксу.

Hавiны
У нядзелю ў Менску затрымалі не менш за 169 чалавек
2021.02.01 09:49

На волі цяпер таксама журналістка TUT.by Надзея Калініна. Суд Ленінскага раёну Менску перанёс паседжанне ў справе журналісткі і Надзею вызвалілі, бо з моманту затрымання ўжо прайшлі тры дні. Тым не менш, пасля таго, як у суд паступіць відэа з моманту яе затрымання ў ДК «Камволь», журналістку працягнуць судзіць.

Надзея Калініна.
Фота: t.me/vybory_smotri

«Антыпратэстны» Крымінальны кодэкс

31 студзеня генеральны пракурор Андрэй Швед у эфіры СТВ распавёў, што Генпракуратура прапаноўвае ўзмацніць адказнасць за экстрэмісцкую дзейнасць: плануецца ўнесці змены ў Крымінальны кодэкс, закон «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму» і ў іншыя акты заканадаўства. У прыватнасці, цяпер крымінальнай адказнасці будуць падлягаць не толькі арганізатар або кіраўнік экстрэмісцкіх фармаванняў, «але і любыя ўдзельнікі, а таксама асобы, якія аказваюць садзейнічанне экстрэмісцкім фармаванням, іх фінансуюць і ў любой іншай форме спрыяюць экстрэмісцкай дзейнасці».

Новы Генпракурор Андрэй Швед.
Фота: Vladimir Nikolsky / Reuters / Forum

Апошнім часам сілавыя структуры Беларусі называюць «экстрэмізмам» фактычна любыя формы мірнага пратэсту і апазіцыйнай дзейнасці. Паказальна, што ў снежні Генеральная пракуратура распачала крымінальную справу «па факце стварэння экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва ім» (ч. 1 арт. 361-1 КК) супраць Святланы Ціханоўскай і чальцоў прэзідыуму Каардынацыйнай рады Максіма Знака, Марыі Калеснікавай, Паўла Латушкі, Вольгі Кавальковай і Сяргея Дылеўскага.

Збор звестак пра злачынствы сілавікоў

Упраўленне Вярхоўнага камісара ў правах чалавека ААН распачынае збор інфармацыі для адмысловага дакладу адносна сітуацыі ў Беларусі.

Hавiны
«Рвалі сваё адзенне на пракладкі». У беларускіх турмах працягваюцца катаванні
2021.02.01 18:38

Дасылаць матэрыялы і сведчанні можна на электронную скрыню sr-belarus@ohchr.org (з копіяй на vatabekian@ohchr.org). У тэме ліста варта напісаць «Рэзалюцыя Рады ў правах чалавека 44/19» («Human Rights Council resolution 44/19 Input»).

Дакументы павінны быць абʼёмам не большыя як 5 старонак. Іх можна дасылаць да 19 лютага.

Ціханоўская ўзнагародзіла навукоўцаў

Напярэдадні дня нараджэння Кастуся Каліноўскага, Святлана Ціханоўская ўзнагародзіла археолагаў, якія ўскрывалі сакрэтнае пахаванне паўстанцаў 1863 года, знойдзенае на гары Гедыміна. У лістападзе 2019-га Кастуся Каліноўскага і ягоных паплечнікаў урачыста перапахавалі ў калумбарыі цэнтральнай капліцы на могілках Росы.

Святлана Ціханоўская ўзнагародзіла археолагаў, якія знайшлі парэшткі лідэраў паўстання 1863-1864 гадоў.
Ціханоўская наведала выставу на гонар кіраўнікоў паўстання, а таксама ўручыла музею і групе археолагаў ганаровыя знакі.
Філіял нацыянальнага музею Літвы, дзе стала знаходзілася выстава, знаходзіцца на рамонце, а экспанаты — у сховішчы. Таму ўзнагароджанне адбылося ў цэнтральным будынку нацмузею. Вільня, Літва. 1 лютага 2021 году.
Фота: ГР / Белсат

Лідарка беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская ўзнагародзіла знакам каманднага гонару Нацыянальны музей Літвы і археолагаў, якія знайшлі парэшткі лідараў паўстання 1863-1864 гадоў.

«Вельмі вялікае значэнне перапахаванне гэтае мае. І што столькі часу і рэсурсаў Літва надала гэтаму пытанню. Беларусы гэтага ніколі не забудуць», – адзначыла Святлана Ціханоўская.

Беларусы бароняць свой бел-чырвона-белы сцяг

Грамадзянская ініцыятыва «LexUp» скіравала ў Генеральную пракуратуру калектыўны зварот пра тое, што бел-чырвона-белы сцяг ніяк нельга прызнаць экстрэмісцкім.

Ініцыятыва адзначае, што ў сваім звароце Пётр Шапко, які заклікаў да забароны бел-чырвона-белага сцяга і прызнання яго экстрэмісцкім, «не прывёў важкіх довадаў аб тым, што бел-чырвона-белы сцяг неабходна прызнаць экстрэмісцкім».

«Замест гэтага, ён прыводзіў довады пра лёс сваёй сямʼі», – гаворыцца ў заяве.

Згодна з ім, «прызнаваць сцягі і сімвалы «экстрэмісцкімі» на падставе такой аргументацыі ніяк нельга. Дзяржава ў асобе Генеральнай пракуратуры закліканая рэгуляваць стасункі паміж сацыяльнымі групамі, нацыянальнымі і іншымі супольнасцямі на аснове прынцыпаў роўнасці перад законам, павагі правоў і інтарэсаў».

«Пад калектыўным зваротам грамадзянскай ініцыятывы «LexUp» падпісаліся больш за 400 грамадзян Рэспублікі Беларусь. Неабходна адзначыць, што ў апанентаў (Пятра Шапко) сабрана больш за 100 подпісаў. Аднак, калектыўны зварот Пятра Шапко, мяркуем, рыхтаваўся ў спакойнай абстаноўцы і пры дастатковай колькасці часу. Мы арганізавалі збор подпісаў у сціснутыя тэрміны», – адзначаюць аўтары ініцыятывы.

Удзельнікі «Агульнаграмадзянскага маршу за Свабоду». 16 жніўня, 2020 г. Mенск, Беларусь.
Фота: Ірына Арахоўская / Vot-tak.tv / Belsat.eu

Петыцыю ў абарону бел-чырвона-белага сцяга ўжо падпісалі 77510 асобаў (на момант напісання гэтага артыкулу).

Артыкулы
Вядомая гімнастка пра забарону БЧБ-сцяга: «Давайце забаронім памідоры!»
2021.01.31 12:49

СК belsat.eu

Стужка навінаў