Бамбавік Ту-22М3 пацярпеў катастрофу пры пасадцы на вайсковы аэрадром у Мурманскай вобласці. Гэта адбылося каля 13.40 па менскім часе.
Трое з чатырох чальцоў экіпажа загінулі. Прычыны катастрофы самалёта афіцыйна пакуль не абвешчаныя. Аднак, паводле крыніцы ТАСС у сілавых структурах, аварыя адбылася ў выніку памылкі пілотаў ва ўмовах кепскага надвор’я.
Самалёты Ту-22М3 удзельнічалі ў сірыйскай кампаніі, яны прызначаны для бамбавання тэрыторыі праціўніка ў стратэгічнай глыбіні.
ІІ, belsat.eu