Больш за 18 тысячаў чалавек сталі ахвярамі расейскіх авіяўдараў у Сірыі цягам апошніх трох гадоў. Такія звесткі падае праваабарончая арганізацыя Syrian Observatory for Human Rights.
Паводле звестак праваабаронцаў, сярод ахвяраў – каля 8 тысячаў мірных грамадзянаў, у тым ліку амаль 2 тысячы дзяцей, каля 10 тысячаў забітых – гэта баевікі «Ісламскай дзяржавы» і сябры іншых ваенізаваных груповак.
Статыстыка праваабаронцаў кардынальна адрозніваецца ад афіцыйнай расейскай. Кіраўнік камітэту Савету Федэрацыі ў абароне і бяспецы Віктар Бондараў напярэдадні заявіў журналістам, што расейскія вайскоўцы за ўсе тры гады аперацыі ў Сірыі не нанеслі ніводнага недакладнага ўдару. Паводле яго, за гэты перыяд Паветрана-касмічныя сілы Расеі знішчылі 85 тысячаў тэрарыстаў.
ДР, belsat.eu