Рыгора Грыка, баранавіцкага актывіста з прафсаюзу РЭП, затрымалі раніцай 19 сакавіка, калі той выходзіў з хаты.
Пра затрыманне ён паспеў паведаміць праваабаронцу Сяргею Гоўшу.
«Ён паспеў мне паведаміць, што захоп здзейснілі маёр Баранавіцкага ГАУС Антон Аляксандравіч Кучэнка і Руслан Віктаравіч Патоцкі паводле загаду кіраўніцтва ГАУС», – заявіў Гоўша радыё «Свабода».
Праваабаронца мяркуе, што затрыманне Грыка можа быць звязанае з акцыяй пратэсту супраць падатку на дармаедства, якая адбудзецца сёння ў Баранавічах а 16-й на плошчы Леніна.
Летась «Белсат» зняў сюжэт пра дзейнасць Рыгора Грыка.
ДД