Раненні ў ходзе страляніны ў паўночным раёне парыжскай акругі Сен-Дэні атрымалі некалькі паліцэйскіх. Аўтаматныя чэргі і выбухі чуваць дагэтуль. Агулам праваахоўнікі ліквідавалі трох нападнікаў. Частка мясцовых жыхароў эвакуяваная ў бяспечнае месца.
Спецаперацыя паліцэйскіх звязана з пошукам падазраваных у датычнасці да серыі парыжскіх нападаў у ноч на 14 лістапада.
Спецназ заблакаваў некалькі ўзброеных асоб і акружыў дом, у якім яны знаходзяцца. Паводле звестак тэлеканалу BFM, паліцыянты шукаюць дзявятага падазраванага.
У Сен-Дені знаходзіцца стадыён Stad de France, які стаў адной з мішэняў пятнічных тэрактаў, якія забралі жыцці 132 асобаў.
ДР, belsat.eu