навіны

Патрыятычная аўтазамена і скрыншоты. Як працуюць паўночнакарэйскія мабільнікі

Дэвайс з Паўночнай Карэі цалкам адаптаваны пад закрытую таталітарную краіну. Крыніца: скрыншот відэа Бі-Бі-Сі
Дэвайс з Паўночнай Карэі цалкам адаптаваны пад закрытую таталітарную краіну. Крыніца: скрыншот відэа Бі-Бі-Сі
podpis źródła zdjęcia

Журналісты Бі-Бі-Сі паказалі, як працуе вывезены кантрабандаю паўночнакарэйскі смартфон.

Дэвайс цалкам адаптаваны пад закрытую таталітарную краіну. Напрыклад, кожныя 5 хвілінаў ён аўтаматычна робіць здымак экрана і адразу дасылае фота ва ўтоеную тэчку, недаступную карыстальніку дэвайса.


Акрамя таго, аўтазамена выпраўляе назву галоўнага ворага – Паўднёвай Карэі – на «марыянетачную дзяржаву («puppet state»). Для КНДР Паўднёвая Карэя – сапраўдная «puppet state» ЗША, а яна сама – «аўтаномная, суверэнная сацыялістычная дзяржава Чучхэ».


Яшчэ там ёсць патрыятычная замена словаў. Напрыклад, пры ўводзе папулярнага слэнгавага слова «опа» (старэйшы брат ці бойфрэнд), спачатку выскоквае падказка, што слова выкарыстоўвацца толькі ў дачыненні старэйшага векам блізкага сваяка, а пасля гаджэт проста выпраўляе яго на больш афіцыйнае слова «таварыш».


Нагадаем, што свае тэлефоны часта з'яўляюцца ў афіцыйных навінах Паўночнай Карэі як доказ тэхнічнага прагрэсу і пазіцыянуюцца як «нацыянальныя распрацоўкі». Вырабляюцца паўночнакарэйскія мабільнікі нібыта на заводзе «May 11 Factory», але доказаў рэальнай вытворчасці ў краіне мала. Часцей за ўсё, гэта кітайскія тэлефоны з новай прашыўкай (так рабіў і рэжым Аляксандра Лукашэнкі, калі «распрацаваў» ноўтбук «Атлант»).


Акрамя таго, мясцовыя смартфоны не могуць тэлефанаваць за мяжу і прымаць міжнародных званкоў. Усе паведамленні і званкі могуць адсочвацца, а фота- і відэаздымкі абмежаваныя.


І відавочна, у іх няма доступу да інтэрнэту: толькі абмежаваная ўнутраная сетка «Kwangmyong» для студэнтаў, чыноўнікаў і навукоўцаў.


На тэлефонах таксама няма «Bluetooth», Wi-Fi, USB-функцыяў перадачы файлаў (ці яны заблакаваныя). А замежнікам выдаюць спецыяльныя SIM-карты, аддзеленыя ад унутранай сеткі.


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10